падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

20 чэрвеня 2013 г. у Малой Зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся камерны канцэрт ў выкананні Іаланты ПШЧУЛКОЎСКАЙ-ПАЎЛІК (фартэпіяна) і Караля КАЗЛОЎСКАГА (тэнар).

У праграме канцэрта прагучалі рамантычныя песні з цыкла “Прыгожая млынарка”, створанага Ф. Шубертам у 1823, у інтэрпрэтацыі польскіх выканаўцаў.
У ліпені 2012 г. выдавецтвам DUX у Польшчы быў выдадзены новы альбом камернай музыкі – цыкл песень Франца Шуберта “Прыгожая млынарка” /Die schöne Müllerin/ на словы Вільгельма Мюлера ў выкананні Іаланты Пшчулкоўскай-Паўлік і Караля Казлоўскага, які быў прызнаны вакальным альбомам 2012 года і намінаваны да ўзнагароды “Фрыдэрык-2013” у катэгорыі “альбом года - камерная музыка”.
 
 
 
Канцэрт быў вельмі цёпла прыняты мінскімі слухачамі, на біс музыканты выканалі песні з рэпертуару выдатнага польскага кампазітара ХІХ ст. Владыслава Жэленьскага. На канцэрце прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу,  а таксама вядомыя сучасныя беларускія музыкаведы і камапазітары, прадстаўнікі культурнага асяроддзя Беларусі, журналісты.
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты