падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

27 жніўня адбылося адкрыццё выстаўкі «БАЧНАЕ - НЕВЫМОЎНАЕ»

27 жніўня 2013 года ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбылося адкрыццё выстаўкі прац педагогаў кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані “Бачнае – Невымоўнае”.

Выставу адкрывалі: Дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля Шаранговіч, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, Намеснік старшыні Беларускага саюза фатографаў Іван Пятровіч, а таксама госць з Польшчы - прафесар Анджэй Флёркоўскі, куратар выставы. На вернісажы выставы таксама прысутнічалі старшыня фонду мастацкага ўніверсітэта ў Познані Анджэліка Яблоньска і фотамастак Яраслаў Клупсь.

У рамках выстаўкі “Бачнае - Невымоўнае” мы прапануемы ўвазе гледача фатаграфіі, якія, на першы погляд, адыходзяць ад звычайных стэрэатыпаў. Такіх, дзе крыніцай мастацкіх вобразаў з’яўляецца сам медыя-сродак. Працы Пятра Валыньскага (Зараза) і Славаміра Дэцыка (Шкляны сон) аналізуюць правілы візуальнай камунікацыі. Цыклы фатаграфій Анны Кэндзёры (Silent Spring) і Міхала Бугальскага (Я не хачу ісці спаць) асноўваюцца на гульні з раскрыццём нябачнага, як і раскрыццём праз прыхоўванне фрагментаў рэчаіснасці. Аналагічны падыход прэзентуе таксама Магда Лазарчык у сваіх “Крэатурах”. “Green Screen” Томаша Галецкага ўздымае пытанне даверу да сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным свеце. Яраслаў Клюпсь з дапамогай унікальнай тэхнікі каладыёну спрабуе паказаць нябачнае ў акаляючым нас свеце. Жакліна Пеханоўска інсталяцыяй “Aspersorium” звяртае ўвагу на значэнне аднаўлення і ачышчэння. Дваістасць працы выяўляецца з дапамогай aspersorium (крапільніцы) з аднаго боку, і солі з другога. “Знакі” Януша Алексы – гэта дыялог на тэму падабенстваў, адрозненняў і замены асноўных значэнняў сімвалаў. Анджэй П. Флёркоўскі, паказваючы ў сваёй працы закрытую, абмежаваную прастору, раскрывае множнасць, нават бясконцасць магчымасцей выбару шляхоў. Вялікая колькасць мастакоў і ўжытых на выстаўцы форм дае гледачам шырокую магчымасць інтэрпрэтацыі і індывідуальнага адчування мастацтва.

Выстава прадоўжыцца да 14 верасня 2013 года.
 
 
 
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты