падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Літаратурна-музычная вечарына «На хвалі рамантызму…» адбылася 30 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі

У межах вечарыны адбылася прэзентацыя кніжкі Ірыны Шумскай, прысвечанай жыццядзейнасці выбітнага польскага кампазітара, дырыжора, фатографа, публіцыста і альпініста, ураджэнца в. Вішнева (што на Смаргоншчыне) Мечыслава Карловіча (1876-1909),

а таксама выступленне ансамбля салістаў “Вытокі” пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова:
Аляксей Фралоў (фагот), Ірына Аўдзеева (фартэпіяна), Сяргей Махаў (флейта), Тамара Рэмез (сапрана).

Падчас вечарыны аўтар кнігі распавяла пра прадстаўнікоў беларускага рамантызму, іх творчасць і складаны жыццёвы шлях.
 

На мерапрыемстве выступілі:  рэдактар выдавецтва "Харвест" праф. Анатоль Тарас і доктар культуралогіі, праф. Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў А.І. Смолік.


Прагучалі творы Ф. Шапэна, М. Карловіча, С. Манюшкі, Н. Орды, М. Ельскага, і іншых.

Паэт Павел Надольскі прачытаў вершы, прысвечаныя Мечыславу Карловічу

ПАВЕЛ НАДОЛЬСКІ

ТАТРЫ

Да гор, дзе калісьці Карловіч зьнік,

Да схаванага мястэчка пад імі

Давозіць з Кракава марудны цягнік

З вагонамі амаль заўжды пустымі.

Да гор, дзе душы пакінуў кавалак,

Я еду і ўноч, і сьвітанкамі.

Там ужо вяршыні зіма скавала —

І яны блішчаць дыямантамі.

Да гор, дзе людзі бывалі мужныя,

Да іх велічных і маўклівых кручаў

Еду цягніком доўгімі кружнямі,

Еду марудна, цярпліва й рашуча.

Да гор, дзе, магчыма, сябе пахаваю,

Між іх каменных маўклівых руінаў,

Як і Карловіч, я еду да краю,

Які нагадаў мне маю краіну.


ПРЫСВЯЧЭННЕ МЕЧЫСЛАВУ КАРЛОВІЧУ

Суцішыць хвалю гучнай весялосці,

Народжанай чарговым спешным днём,

Напеў твой сумны; сонным забыццём

Самлелы горад выпрастае косці.

Не спіцца мне, бо чую я яго

Душы пакутнай голас фартэп’янны,

Што крывацечай незагойнай раны

Аплаквае зямлі маёй прыгон.

Не спаў і ён у цемрадзі адзіны:

Трагічных нот стварала палатно

Яго рука… Мінае ноч. Відно.

І ўжо хутчэй, хутчэй бягуць хвіліны…

Нарэшце промні працялі вакно.

Самоты расціскаецца спружына…





2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты