падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прэзентацыя выстаўкі «На крылах верша…»

15 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі ў рамках “Месяца польскай літаратуры” адбылася прэзентацыя выстаўкі “На крылах верша…”, прысвечанай творчасці аднаго з самых папулярных польскіх паэтаў міжваеннага часу дваццатага стагоддзя Юльяна Тувіма (1894–1953).
 
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, намеснік дырэктара па навуковай рабоце філіяла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Сяргей Лявонцьевіч Гаранін, намеснік дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце філалагічнага факульцета БДУ Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі, перакладчыцы Інэса Кур’ян і Марыя Пушкіна, а таксама студэнты кафедры акцёрскага майстэрства БДАМ Лізавета Ільеўская і Анатоль Лагуценкаў, якія прачыталі вершы Ю. Тувіма ў перакладах Язэпа Семяжона і Уладзіміра Мархеля.
 
 
 
На 2013 г. прыпадаюць 2 юбілейныя даты, звязаныя з яго імем: 60 гадоў з дня смерці і сто гадоў з дня выхаду ў свет першай публікацыі. У знак пашаны вялікаму паэту, спадчына якога мае адметнае значэнне для нацыянальнай культуры, Сейм Рэспублікі Польшча абвясціў 2013 год Годам Юльяна Тувіма.

На выстаўцы прадстаўлены творы Юльяна Тувіма (паэмы, вершы) з фондаў ЦНБ НАН Беларусі, у тым ліку пераклады з рускай, французскай, лацінскай і нямецкай моў. Вялікую каштоўнасць уяўляюць рэдкія прыжыццёвыя выданні ваенных гадоў: “Czary i czarty polskie oraz Wypisy czarnoksięskie” (1942), “Wiersze” (1943).
Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны перакладам твораў Юльяна Тувіма на рускую, украінскую і беларускую мовы. Сярод апошніх – пераклады паэм «Баль у опэры» і «Польскія кветкі» Васіля Сёмухі, пераклады асобных вершаў, выкананыя Максімам Танкам, Алегам Лойкам, Язэпам Семяжонам, Уладзімірам Мархелем. У экспазіцыі прадстаўлены таксама матэрыялы з асабістага архіва беларускага паэта Максіма Лужаніна, якія адлюстроўваюць яго працу над перакладамі вершаў Ю. Тувіма.
Звяртаюць на сябе ўвагу дзіцячыя кнігі з найбольш вядомымі вершамі Ю. Тувіма ў перакладзе Эдзі Агняцвет (“Круглы год”), Анатоля Вялюгіна і Сяргея Дзяргая (“Падарунак дзецям”).
Экспанаты выстаўкі даюць магчымасць азнаёміцца з творчай спадчынай паэта, якая прываблівае пачуццём гумару і аптымізму штодзённага жыцця. На некаторых асобніках захаваліся экслібрысы, рукапісныя запісы перакладчыкаў і былых уладальнікаў.

Выстава будзе доўжыцца 15 лістапада 2013 года.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты