падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылося адкрыццё выстаўкі графікі Катажыны Гаўрых-Алендэр і малюнку Ежы Таліка «Дзве старонкі свету»

29 кастрычніка а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбылося адкрыццё выстаўкі графікі Катажыны Гаўрых-Алендэр і малюнку Ежы Таліка “Дзве старонкі свету”. Выставу адкрывалі: Дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля Шаранговіч, Дырэктар Польскага Інстытута Уршуля Дарашэўска, Намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, а таксама госці з Польшчы, аўтары выставы – Катажына Гаўрых-Алендэр і Ежы Талік.

Выстава складаецца з дзвух частак. Першая - аўтарскі праект Катажыны Гаўрых-Алендэр – успаміны і разважанні пасля побыту ў Мексіке 2009 годзе. У працах яна выкарыстала сваю тэхніку – лічбавы друк на кавалачках метала. Другая частка выставы – графічныя лісты Ежы Таліка выкананыя тушшу з цыкла “Малюнкі з маей шуфляды”.
 
 
 
 

2020: Люты | Студзень
2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты