падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Брэсце адкрылася рэтраспектыва фільмаў польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага

Паказам стужкі «Гісторыя кіно ў Папелавах» адкрылася ў Брэсце рэтраспектыва аднаго з самых вядомых польскіх рэжысёраў Яна Якуба Кольскага. Яго фільмы будуць паказваць кожны вечар у 19.00 з 16 па 20 лістапада ў прагляднай зале кінатэатра «Беларусь».
Кольскі родам з кінематаграфічнай сям'і. Ён здымае некамерцыйнае аўтарскае кіно ў жанры драмы, меладрамы, камедыі, фэнтэзі, распавядаючы пра польскую правінцыю, яе праблемы, адлюстроўвае яе каларыт. Кольскага называюць другім рэжысёрам Польшчы пасля Анджэя Вайды, чыя рэтраспектыва таксама праходзіла ў Брэсце два гады таму.
Рэтраспектыву адкрывалі Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пшэмыслаў Шыманьскі, Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Гетман, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску Ігар Блінкоў. Рэтраспектыва прыехала ў Брэст з Мінска, паказы плануюцца таксама ў Магілёве. Арганізаваны яны Польскім інстытутам у Мінску і Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце.

Рэтраспектыва будзе доўжыцца да 20 лістапада 2013 года.


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты