падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылася прэзентацыя перакладу на польскую мову «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

19 лістапада ў кнігарні “логвінаЎ” адбылася чарговая імпрэза ў рамках фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” “Караткевіч International”. Падчас імпрэзы ішла гаворка пра пераклады твораў У. Караткевіча і закраналіся пытанні перакладаў беларускай літаратуры на нямецкую і польскую мову ў цэлым.

Дырэктар Інстытута Гётэ Франк Баўман зачытаў фрагмент перакладу на нямецкую мову “Дзікага палявання караля Стаха”, а супрацоўніца Інстытута Гётэ Вера Дзядок распавяла пра культавага перакладчыка беларускай літаратуры на нямецкую мову Норберта Рандаў.

Далей адбылася прэзентацыя перакладу на польскую мову рамана Ўладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і размова з перакладчыцай Маўгажатай Бухалік. Яна пераклала на польскую мову таксама “Дзікае паляванне караля Стаха” Ў. Караткевіча, але пераклад яшчэ не надрукаваны. На думку перакладчыцы, першым павінна было выйсці ў друку “Дзікае паляванне караля Стаха”, што паспрыяла б больш хуткаму ўваходу Караткевіча на польскі рынак, аднак выдаўцы палічылі інакш. Маўгажата Бухалік упэўнена, што менавіта праз творы Ўладзіміра Караткевіча беларускую літаратуру можна наблізіць да польскага чытача, тым больш, што ён падобны да Сянкевіча.

 
 
 




2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты