падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання вершаў Віславы Шымборскай «Канец і пачатак».

16 лютага на пляцоўцы крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання вершаў выбітнай польскай паэткі Віславы Шымборскай “Канец і пачатак”. Кніга выйшла ў выдавецтве “ЛогвінаЎ”дзякуючы падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел паэты, перакладчыкі і літаратуразнаўцы.

У кнігу ўвайшлі пераклады Марыны Казлоўскай, Кацярыны Маціеўскай, Ніны Мацяш, Наталлі Русецкай, Ганны Янкуты, Антона Францішка Брыля, Алега Лойкі, Сяргея Прылуцкага, Максіма Танка, Андрэя Хадановіча.

Польскі паэт Адам Відэман, які пісаў эсэ пры Шымборскую, расказаў пра свае адносіны да Віславы Шымборскай і пра сённяшняе ўспрыняцце яе творчасці ў Польшчы. А таксама пазайздросціў беларскаму чытачу, бо “...Вы будзеце мець справу з тым, што найлепшае ў Шымборскай...”.

На прэзентацыі выступілі рэдактар кнігі Ўладзімер Арлоў, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч, мастачка Наталля Паваляева, якая стварыла вокладку для кнігі.

Вершы Віславы Шымборскай прагучалі ў арыгінале (чыталі Адам Відэман і Агнешка Мірахіна), на беларускай мове ў выкананні перакладчыкаў Марыны Казлоўскай, Сяргея Прылуцкага, на рускай мове ў выкананні і перакладзе Анастасіі Векшынай, а таксама на ісландскай мове ў выкананні і перакладзе Адальстэйна Асбэрга.

На заканчэнне прэзентацыі і завяршэнне ІІІ Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” Андрэй Хадановіч прачытаў некалькі сваіх перакладаў вершаў Віславы Шымборскай у музычным суправаджэнні Вольгі Падгайскай і Віталя Эпава.
 
Марыя Пушкіна і Адам Відэман
 
Андрэй Хадановіч і Адам Відэман
 
Агнешка Мірахіна (Польшча) і Анастасія Векшына (Расія-Польшча)
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты