падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылося адкрыццё выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ» (Польшча)

18 лютага 2014 года а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбылося адкрыццё выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ» (Польшча). У вернісажы бралі ўдзел: Дырэктар музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля Шаранговіч, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Леанід Хобатаў і таксама мастак, адзін са складальнікаў выставы, Віктар Кшыштапорскі.

Экспазіцыя складаецца з друкаваных фіксацый стрыт-арту, які існуе ў такіх геаграфічна аддаленых адзін ад аднаго культурных цэнтрах, як Варшава (Польшча) і Тбілісі (Грузія).

«Шаблон – гэта інтэгральная галіна стрыт-арту. Адносна лёгкі ў выкананні, ён можа быць формай мастацкага выказвання кожнага чалавека, які мае што сказаць. І гэта не мусіць быць нівеліроўка ці наватарская праўда. Гэта ўмоўны знак, запіс, які не мае аўтара.

Безымянныя творцы з’яўляюцца сапраўднымі аўтарамі гэтай выставы.

Мы – Габрыэль Кайзэр і Віктар Кшыштапорскі – не з’яўляемся аўтарамі выстаўкі. Мы проста прэзентуем «знятыя» з муроў адбіткі шаблонаў. Мы аб’ядналіся на адлегласці і пачалі паляванне– Габрыэль у Варшаве, я ў Тбілісі. Мы хацелі паказаць, што шаблон на муры з’яўляецца творам абсалютна свабодным – без нацыянальнасці і межаў.

Мы свядома пазбягалі палітычную і гістарычную тэматыку ў імя ўніверсальнасці гэтага сродку выражэння.

Адлюстраваныя з дапамогай зрэпрадукаваных шаблонаў працы ў большасці маюць натуральны памер. У спалучэнні з фактурай сцен яны даюць паняцце пра арыгіналы. Яны з’яўляюцца нібы сувязным звяном - дадаткам да выдадзеных альбомаў і мноства фільмаў, даступных у інтэрнэце– насценным жывапісам невельмі вялікіх памераў.

Сціплае месца займаюць у іх таксама менш эфектныя шаблоны. Аднак іх усеагульнасць запэўнівае ім пачэснае месца ў гэтай форме свабоднай творчасці, умоўна званай "СТРЫТ-АРТ".
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты