падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Музеі Марка Шагала адбылося адкрыццё выстаўкі графікі Катажыны Гаўрых-Алендэр і малюнку Ежы Таліка «Дзве старонкі свету»

12 сакавіка а 17 гадзіне ў Музеі Марка Шагала (Віцебск, вул. Путна, 2) адбылося адкрыццё выстаўкі графікі Катажыны Гаўрых-Алендэр і малюнку Ежы Таліка “Дзве старонкі свету”. У вернісажы бралі ўдзел: Дырэктар музея Мрака Шагала ў Віцебску Людміла Хмяльніцкая, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, а таксама мастакі, аўтары выставы Катыжына Гаўрых-Алендэр і Ежы Талік.
 
 
“Свет – гэта не толькі планета, зямля, напрамкі падарожжаў. Свет – гэта пачуцці, меркаванні, думкі. Для мастака свет – гэта неабходнасць расказаць тое, што з ім адбываецца. Недзе ў сябе, гледзячы ўнутр свайго побыту і звонку, азіраючыся навокал і прагнучы назіраць, пазнаваць тое, з чым яму давялося сутыкнуцца.
 
 
Мы знаёмыя ўжо даўно. Так доўга, што сустракаючыся, у любы момант, нягледзячы на мінулы паміж сустрэчамі час, заўсёды можам размаўляць. Гэта размова суцэльная, неперарывістая, узважаная паміж гадоў, паміж мастакамі. Мы – крона аднаго дрэва.
 
 
Карані, з якіх мы выраслі, – гэта час, праведзены разам у мінулым, час нашай маладосці, прысвечанай навучанню мастацтву, марам, буры пачуццяў, час чэрпання з дзіўнага асяроддзя, у якім нам давялося і мы хацелі жыць. Мы настолькі духоўна і мастацка ідэнтычныя, хоць плён нашай працы адрозніваецца. Ці шукаем мы ў цёмных нетрах смутку або ў асвечаным сонцам пейзажы адценні шэрага і залатога, чэрні і блакіту, цяпла і холаду – яны ідуць шляхам вызвалення думак і дасылання іх іншым”.
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты