падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці» адбылася ў Мінску

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці» адбылася ў Мінску 13–14 сакавіка 2014 г. у Інстытуце культуры Беларусі.
Генеральная тэма канферэнцыі — «Новая канфігурацыя культурнай прасторы і “новая” эканоміка культуры»
 
 
Мэтай канферэнцыі было абмеркаванне актуальных праблем у галіне эканомікі культуры і выпрацоўка новых падыходаў да ўдасканалення арганізацыйна-эканамічных механізмаў кіравання дзяржаўнымі арганізацыямі культуры ў сучасных эканамічных умовах.
 
На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў выступіла Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашўска.
 
 
У канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычных місій, культурных цэнтраў, навуковых арганізацый з Славакіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, спецыялісты арганізацый культуры, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара культуры Беларусі.
 
У рамках канферэнцыі адбылося выступленне двух удзельнікаў з Польшчы.
 
Прадстаўнік Фонда Адукацыя для дэмакратыі Гжэгаж Заёнчкоўскі выступіў з паведамленнем "Via Regia – з Мінска да Санцьяга дэ Кампастэла – Еўрапейскія культурныя шляхі як механізм падтрымкі аховы, падтрымкі кіравання размеркаванай па тэрыторыі Беларусі культурнай спадчыны".
 
 
Кіраўнік аддзела культуры Маршалкоўскага кіравання Падляшскага ваяводства ў Беластоку Эдзіта Юркевіч прадставіла прэзентацыю на тэму "Культура і спадчына— задачы, якія выконвае самакіраванне Падляшскага ваяводства".
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты