падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

17 сакавіка 2014 года ў кінатэатры «Радзіма» ў Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё рэтраспектывы фільмаў Яна Якуба Кольскага і кніжная выстава, прысвечаная польскаму кіно

Упершыню ў Магілёве ў кінатэатры «Радзіма» будуць паказаны 6 фільмаў аднаго з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно Яна Якуба Кольскага. Жыхары Магілёва змогуць пазнаёміцца з фільмамі “Гісторыя кіно ў Папелавах”, “Язмін”, “Далей ад вакна”, “Падграбэк”, “Які грае з талеркі”, “Венецыя”. Дзякуючы ўдзелу Абасной бібліятэкі, у рамках мерапрыемства, гледачы маглі пазнаёміцца з выданнямі пра польскае кіно і польскіх актораў. Перад рэтраспектывай фільмаў адбыўся конкурс сярод жыхароў Магілёва на тэму польскага кіно. Пераможцы атрымалі ўзнагароды ад Польскага Інстытута ў Мінску.

Рэтраспектыву адкрывалі Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Ірына Белякова, Дырэктар бібліятэкі Ірына Сарокіна, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску Ігар Блінкоў.
 
Рэтраспектыва прадоўжыцца да 22 сакавіка 2014 года.
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты