падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Вернісаж персанальнай выставы графікі Міраслава Паўлоўскага «Камуфляж»

25 сакавіка 2014 года адбыўся вернісаж персанальнай выставы графікі Міраслава Паўлоўскага “Камуфляж”. Выставу адкрывалі: Рэктар Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхал Баразна, Намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, дырэктар Галерэі “Акадэмія” Ірына Персікава, а таксама аўтар выставы прафесар Міраслаў Паўлоўскі.
 
 
 
На выставе  прадстаўлены найноўшыя працы польскага мастака Міраслава Паўлоўскага (Познань), якія надрукаваны ўнікальнай тэхнікай уф-друку на алюмініевых пласцінах. Мастак прадстаўляе графікі з цыкла “Камуфляж”, над якімі працаваў многа гадоў і яны з’яўляюцца найбольш характэрнымі для яго творчасці. Міраслаў Паўлоўскі з’яўляецца прафесарам Мастацкага ўніверсітэта ў Познані і Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, дзе кіруе майстэрняй шоўкаграфіі. Таксама, ужо многа гадоў з’яўляецца куратарам Міжнароднага трыенале графікі “Колер у графіцы”, Біенале студэнцкай графікі  ў Познані, з’яўляецца членам журы многіх графічных конкурсаў у Польшчы, у тым ліку Міжнароднага трыенале графікі ў Кракаве. За сваю творчасць быў шматразова ўзнагароджаны ў Польшчы і за мяжой. Займаецца станкавай (серыяграфія) і кніжнай графікай. Адбылася 61 персанальная выстава, а таксама прымаў удзел у 293 калектыўных выставах.
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты