падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Урачыстае адкрыццё рэтраспектывы фільмаў Яна Якуба Кольскага ў Горках

25 сакавіка 2014 года ў кінатэатры «Крыніца» ў г. Горкі адбылося ўрачыстае адкрыццё рэтраспектывы фільмаў вядомага польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага і кніжная выстава, прысвечаная польскаму кіно.

Упершыню ў Горках ў кінатэатры «Крыніца» будуць паказаны 6 фільмаў аднаго з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно Яна Якуба Кольскага. Жыхары Горак змогуць пазнаёміцца з фільмамі “Гісторыя кіно ў Папелавах”, “Язмін”, “Далей ад вакна”, “Падграбэк”, “Які грае з талеркі”, “Венецыя”. Дзякуючы ўдзелу Горацкай бібліятэкі, у рамках мерапрыемства, гледачы маглі пазнаёміцца з выданнямі пра польскае кіно і польскіх актораў. Перад рэтраспектывай фільмаў адбыўся конкурс сярод жыхароў Горак на тэму польскага кіно. Пераможцы атрымалі ўзнагароды ад Польскага Інстытута ў Мінску.

Рэтраспектыву адкрывалі Намеснік старшыні Горацкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Наталля Карнеева, Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Ірына Белякова, Дырэктар кінатэатра Ніна Рудашка, каардынатары праектаў Польскага Інстытута ў Мінску Ігар Блінкоў і Аляксандр Гарадэцкі.
 
 Рэтраспектыва прадоўжыцца да 30 сакавіка 2014 года.

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты