падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрыццё выстаўкі «Польскі плакат – Jazz. Blues. Rock. Fusion»

13 мая 2014 года ў Мінскай гарадской ратушы (пл. Свабода, 2А) адбылося адкрыццё выстаўкі “Польскі плакат – Jazz. Blues. Rock. Fusion” са збораў майстэрні плаката Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах (Польшча).

Выставу адкрывалі: Дырэктар Музея гісторыі горада Мінск Галіна Ладзісава, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, старшыня Беларускага Саюза дызайнераў Зміцер Сурскі, а таксама госць з Польшчы: кандыдат навук Дарота Новак - Радзіньска. У рамах вернісажа выставы прагучалі джазавыя імправіцаыі квартэта саксафаністаў "SAXAS" у складзе: Нікіта Пятроў, Павел Казак, Віталій Несцяровіч, Інна Матусевіч.
 
 

„Выстава, што змяшчае ў сабе працы з калекцыі майстэрні плаката Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах, з’яўляецца зборам плакатаў для рэкламы музычных падзей пад знакам блюза, джаза і рока. Праўда, гэтыя плакаты не адносяцца непасрэдна да самой з’явы „fusion” у музыцы, гэта хутчэй спалучэнне жанраў, творчых індывідуальнасцей, тэхнік – своеасаблівая графічная імправізацыя, натхнёная музыкай, якой захапляюцца аўтары плакатаў. Адсюль назва „JAZZ BLUES ROCK FUSION”.

Сярод прадстаўленых прац ёсць створаныя па канкрэтных замовах – музычныя падзеі, канцэрты, фестывалі, а таксама плакаты, што з’яўляюцца данінай творцаў любімым музыкантам, музычным фільмам ці гуртам.

На выставе экспануюцца працы творцаў, які прадстаўляюць чатыры пакаленні польскага плаката – ад майстроў польскай школы плаката да наймалодшага пакалення мастакоў. Госці нашай выставы ўбачаць плакаты Вальдэмара Сьвежага, Рамана Каларуса, Монікі Старовіч і Філіпа Цісьляка”.

Моніка Старовіч
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты