падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрыццё выстаўкі «PRINT/SCREEN/PRINT» у Гомелі

15 мая 2014 года ў 16.00 ў Карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі (вул. Карповіча, 4) адбылося адкрыццё выстаўкі прац студэнтаў Майстэрні шоўкаграфіі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах і Майстэрні лічбавай візуалізацыі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве (Польшча) “PRINT/SCREEN/PRINT.

Выставу адкрывалі: Дырэктар Карціннай галерэі Людміла Шымбалева, каардынатар праектаў Польскага Інстытута Аляксей Мацюшонак, галоўны захавальнік Карціннай галерэі Алег Курашоў, а таксама госць з Польшчы: кандыдат навук Дарота Новак - Радзіньска. Гэтае мерапрыемства адбылося ў рамках Ночы музеяў у Гомелі.

PRINT/SCREEN/PRINT – гэта гульня словаў.

"Print screen", ці скрыншот экрана, – зварот, які адносіцца да лічбавага асяроддзя і ілюструе праграмную дзейнасць Майстэрні лічбавай візуалізацыі на Кафедры графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. Адначасова "screen print", з’яўляючыся англійскай назвай графічнай тэхнікі, у дадзеным выпадку адназначна звязаны з Майстэрняй шоўкаграфіі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах. Мне, як кіраўніку абедзюх майстэрняў, ідэя іх сустрэчы, супастаўлення, падаецца лагічнай і цікавай. Я перакананы, што прэзентаваныя на выставе студэнцкія працы двух розных майстэрняў, з двюх польскіх мастацкіх устаноў вельмі добра дапоўняць адно аднаго і выдатна спалучацца ў адной прасторы. Нягледзячы на тое, што выбраныя да выставы працы не звязаныя агульнай праблематыкай, былі створаны ў розны час многімі аўтарамі і з’яўляюцца разнароднымі, у гэтай прэзентацыі можна ўбачыць цікавы агульны элемент. Гэтым элементам з’яўляецца моладзевая энергія і захопленасць, звязаная з зацікаўленасцю мастацтвам, што характарызуе моладзь, з якой я маю прыемнасць працаваць у абедзвюх школах. Паказаныя на выставе працы павінны ілюстраваць магчымасці разнароднага, нетрадыцыйнага выкарыстання тэхнікі, а таксама пошукі ў дадзеным абшары. Выразны эксперыментальны падыход да графічных тэхнік, як лічбавых, так і аналагавых, каштоўны сам па сабе, што ў дадзеным выпадку з’яўляецца чарговым элементам, які аб’дноўвае абедзве майстэрні. Пераломліванне прынцыпаў, надзвычайная адкрытасць у зносінах са студэнтамі і ўменне вырашэння фармальных і зместавых праблем – гэта вельмі важныя рысы, што характарызуюць таксама двух маладых педагогаў, якія працуюць разам са мной. Кандыдат навук Дарота Новак-Радзіньска і магістр Якуб Скочэк – дзве вельмі цікавыя творчыя асобы, але адначасова два вельмі розныя тэмпераменты – з’яўляюцца абавязковым і, на маю думку, незаменным памостам паміж кіраўніком майстэрні і маладымі будучымі графікамі, якія ў ёй займаюцца.

Такім чынам, сардэчна запрашаю Вас да прагляду нашай выставы ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску”.
 
 
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты