падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт польскай джазавай спявачкі МОНІКІ БОЖЫМ адбыўся ў Мінску 24 мая ў рамках міжнароднага праекта «Джазавыя вечары»

На запрашэнне Польскага Інстытута ў Мінску ўпершыню ў Беларусі выступіла таленавітая джазавая спявачка Моніка Божым, якая стала адкрыццём польскай джазавай сцэны апошніх год. Разам са сваім калектывам спявачка прыняла ўдзел у міжнародным музычным праекце “Джазавыя вечары”.
 
Фота - Польскі Інстытут у Мінску
 
Канцэрт адбыўся ў самым цэнтры беларускай сталіцы - на пляцоўцы каля Палаца Спорта на беразе Свіслачы. Мерапрыемства наведала па рознай інфармацыі каля 10000 жыхароў Мінска і шматлікіх гасцей сталіцы.
Арганізатарамі праекта выступілі: Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, фонд "ІДЭЯ", канцэртнае агенства "Эквілібрыум Артс". Генеральны партнер - Банк БелВЭБ.
Публічнасць з вялікім энтузіязмам і вельмі горача прымала выступленне Монікі Божым, якая пазнаёміла аматараў джазавай музыкі з найлепшымі сваімі хітамі, а таксама новымі кампазіцыямі.
Фота - Польскі Інстытут у Мінску
 
Фота - Польскі Інстытут у Мінску
 
 
 Фота - Польскі Інстытут у Мінску
 
Моніка Божым навучалася на факультэце джазавага вакала ў Дзяржаўнай музычнай школе імя Ф. Шапэна ў Варшаве, пад кіраўніцтвам М. Кусташ-Пёнтосы і І. Заёнца. Разам з калектывам выступіла на Фестывалі New Trire і атрымала ўзнагароду ў катэгорыі "Выдатны саліст". Тэхніку імправізацыі і джазавай гармоніі пачала вывучаць у Чыкага ў вакалісткі Гайл Байсэсі. У 2007 г. заняла ІІ месца на Міжнародным фестывалі джазавых вакалістаў. Паваротным момантам у яе кар'еры было атрыманне стыпендыі ў прэстыжным універсітэце Frost School of Music у Маямі. Яе настаўнікамі былі джазавыя музыканты, сярод якіх Лісан Ліонс, Дантэ Лучыані, Чак Бержэрон, Лары Лапін, Грэг Гісберт.
 
Фота - Польскі Інстытут у Мінску
У 2009 г. Моніка атрымала запрашэнне ад вядомага польскага джазмэна Міхала Урбаняка прыняць удзел у інаўгурацыйным канцэрце фестывалю “Jazz Jamboree” ў Варшаўскім Кангрэс-холе. Адзіную дзяўчыну, самую маладую сярод удзельнікаў, вакалістку з непаўторнай энергетыкай, Моніку цяжка было не заўважыць. У маі 2010 г. быў падпісаны кантракт з гуказапісвальнай студыяй Sony на выпуск трох альбомаў. Фота - Зося Зія і Яцэк Пюро Сумесна з ньюёрскім прадзюсерам Мэтам Пірсанам, адбыўся першы сольны дэбют М. Божым - альбом "Girl Talk", смачная калекцыя жаночых хітоў, пераўтвораных у высакародныя джазавыя балады чатырохразовым пераможцам Grammy, аранжыроўшчыкам Гілам Голдштэйнам. Гучанне сусветнага класа забяспечылі такія інструменталісты як Аарон Паркс, Лары Грэнадзьер і Эрык Харланд. Альбом меў велізарны поспех і амаль адразу стаў плацінавым. У 2013 г. Моніка запрапанавала грамадскасці свой ​​аўтарскі альбом “My Place”, кампазіцыі да якога апрацавала сумесна з піяністам Марыюшам Абіяльскім. Запрашэнне да супрацоўніцтва прынялі таксама Рэндзі Брэкер, Крыс Потэр і Джон Скофілд. Праз тыдзень пасля выхаду альбом атрымаў статус залатога.
Фота - Польскі Інстытут у Мінску
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты