падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Фестываль еўрапейскага кіно: Падзеі, што стварылі Еўропу

З нагоды Дня Еўропы 12 мая ў мінскім кінатэатры "Победа" адкрыўся Фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС пры падтрымцы Упраўлення кінавідэамастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама , а таксама Магілеўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат”.

9 мая 1950 года міністр замежных спраў Францыі Рабэр Шуман прадставіў свае прапановы, вядомыя як "Дэкларацыя Шумана". Гэты дакумент лічыцца пачаткам стварэння таго, што зараз ёсць Еўрапейскім Саюзам. Дзень Еўропы стаў адным з яго сімвалаў і шырока адзначаецца ў Еўрапейскім Саюзе і краінах за яго межамі. Гэта нагода для імпрэзаў і святкаванняў, якія робяць Еўропу і яе грамадзян і нацыі ЕС бліжэй адно да аднаго.

Праграма ўключае 16 фільмаў з 18 краін. Паказы прайшлі з 12 па 17 мая ў Мінску і з 19 па 25 мая ў Магілёве. Паказ польскага фільма "Хочацца жыць" адбыўся 14 мая ў мінскім кінатэатры "Победа", а таксама 21 мая ў магілеўскім кінатэатры "Космас".

Больш чым за 800 мінчан, а таксама магілеўчан змаглі паглядзесь гэты фільм.


2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты