падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрылася выстаўка фатаграфіі Інэз Батура «Польскія горы запрашаюць» у Заслаўі

29 мая 2014 года ў Гісторыка – культурным музеі – запаведніку ў Заслаў’і (вул. рынкавая, 10) адбылося адкрыццё выстаўкі фатаграфіі Інэз Батура “Польскія горы запрашаюць. У вернісажы ўзялі ўдзел Дырэктар Музея Мікалай Паграноўскі і дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска. Выстава арганізавана з дапамогай Польскага Інстытута ў Вільнюсе.

Інэз Батура – мастак-фатограф, выдавец, перакладчык, рэдактар. Нарадзілася ў 1966 годзе ў Старахавіцах. Заснавальнік і віцэ-прэзідэнт Фонду “Цэнтр фатаграфіі” (з 2004 года). Адзін з арганізатараў FotoArtFestival і яго праграмны дырэктар. Член Саюза польскіх мастакоў-фатографаў з 1999 года. У 2004-2008 гг. – віцэ-прэзідэнт міжнароднага конкурсу і выставы “Без межаў” (2005).

Фатаграфуе перш за ўсё пейзаж, але на сваім рахунку мае таксама тэатральную і партрэтную фатаграфіі, фатаграфіі дзяцей і моды. Займаецца таксама дакументальнай фатаграфіяй.


2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты