падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт гурта «Валошы» /«VOLOSI» у Віцебскай абласной філармоніі

2 чэрвеня ў Віцебскай абласной філармоніі адбыўся канцэрт выдатнага польскага калектыва "Валошы" /"VOŁOSI", які быў прымеркаваны да 20-годдзя працы ў Беларусі Польскага Інстытута ў Мінску.

Віцебская публіка вельмі цёпла прыняла выступленне польскага калектыва, які існуе ўсяго 4 гады, але ўжо заваяваў вялікі поспех не толькі ў Польшчы, але і за яе межамі.

На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі віцебскага культурнага асяроддзя, дзяржаўных і адукацыйных устаноў,  творчых таварыстваў. 


Фота - Польскі Інстытут у Мінску 

“VOŁOSI” / ВАЛОШЫ/ - адкрыццё польскай сцэны “world-music апошніх год.  Калектыў упершыню з'явіўся на фестывалі "Новая традыцыя" ў 2010 годзе і адразу заваяваў усе конкурсныя і пазаконкурсныя ўзнагароды.

У 2011 годзе VOŁOSI замацавалі свой поспех, заваяваўшы Гран-пры за лепшы твор у стылі “world-music  ў еўрапейскім конкурсе, арганізаваным Еўрапейскім вяшчальным саюзам EBU.



Фота - Польскі Інстытут у Мінску 

Майстэрства вышэйшага ўзроўню спалучаецца ў іх з натуральнасцю, а энергія – з класічнай вытанчанасцю. Прыма, секунда і бас - усё самай высокага якасці. Яны часам гучаць так, быццам яны родам з Новага Арлеана.


Фота - Польскі Інстытут у Мінску 

Яны маюць у сабе нешта, што натхніла свет сто гадоў таму назад, калі толькі ствараўся джаз. Тое, што лепш за ўсё характарызуецца ангельскім словам "drive".


Фота - Польскі Інстытут у Мінску 


Фота - Польскі Інстытут у Мінску 

Як можна назваць і апісаць іх стыль? Магчыма, як выбух энергіі, якая ўзнікае ад бязмернай радасці падчас выканання музыкі. Магчыма, адкрыццё глыбінных слаёў чалавечай душы, да якіх толькі й можа дабрацца музыка. Ці як пошук першаснай сілы, якая штурхнула чалавека да стварэння музыкі. У рэшце рэшт, як гульню гукаў - імправізацыю на мяжы музычных светаў. Несумненна, сутнасцю гэтай музыкі з'яўляецца сустрэча. Людзей свету "нот" са светам музыкі "на слых".


Фота - Польскі Інстытут у Мінску 

З аднаго боку стаяць класічныя музыканты, браты Кшыштаф і Станіслаў Ласоні. Інструменталісты, якія атрымалі класічную адукацыю ў Акадэміі Музыкі ў Катавіцэ, але заўсёды марылі аб імправізацыі. З іншага боку ў калектыве ёсць горцы – выдатныя горцы.
Усе яны разам больш за ўсё палюбілі фальклор - з яго непасрэднасцю, жыццёвай сілай і прыгажосцю.


Фота - Польскі Інстытут у Мінску 


Мастацкі кіраўнік Віцебскай абласной філармоніі Нэллі Мацаберыдзэ павіншавала Дырэктара Польскага Інстытута Ўршулю Дарашэўску з юбілеем і падзякавала за актыўнае супрацоўніцтва паміж установамі.


2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты