падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылося адкрыццё выстаўкі графiкi Барбары Тытка & Марцiна Бяласа (Польшча)

24 чэрвеня 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбылося адкрыццё выстаўкі графiкi Барбары Тытка & Марцiна Бяласа (Польшча). Выстаўку адкрывалі: Дырэктар Цэнтра сучаснага мастацтва Наталля Шаранговіч, намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімір Савіч, а таксама госці выставы - мастакі Барбара Тытка і Марцін Бялас.
 
На фота (злева направа): Томаш Адамскі, Наталля Шаранговіч, Марцін Бялас, Барбара Тытка, Вольга Гуд
 
 
На фота (злева направа): Марцін Бялас, Барбара Тытка, Рыгор Сітніца
 
 
 
 
На працягу апошніх гадоў дасягненні катавіцкай графікі з’яўляюцца пацверджаннем сёняшняга аблічча і пазіцыі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ. Таму што яны з’яўляюцца вынікам поспеху яе выпускнікоў – сёння прызнаных у свеце мастакоў і педагогаў. Спіс і маштаб іх графічных дасягненняў сапраўды ўражваюць. Не буду ўтойваць, лідэрамі сярод іх з’яўляюцца выпускнікі Майстэрні глыбокага друку, якая рэалізоўвае магчымасці тэхнікі глыбокага друку ў шырокім значэнні. Сярод іх я адзначыў бы Барбару Тытка і Марціна Бялася – яны вывучылі графіку і рыхтавалі свае дыпломы менавіта ў маёй майстэрні. Сёння гэта паспяховыя мастакі, якія спрыяюць новаму ўспрыманню вобраза сучаснай графікі.
 

Барбара Тытка за свае аўтарскія калаграфіі з цыкла “Чалавек” і “Укладанка” ўжо ў 2006 г. атрымала на Міжнародным Трыенале Графікі ў Кракаве галоўную конкурсную ўзнагароду. Поспех заахвоціў яе працягваць вопыт з калаграфічнай матрыцай. Яна была для яе быццам вобраз, іншым разам – адкрыццём новых слядоў глыбокага друку. Тэхналогія кардоннай матрыцы ніколі Барбару Тытка не абмяжоўвала, а наадварот, прарочыла цалкам новыя спосабы яе выкарыстання. Яе аўтарская матрыца стала таксама крыніцай натхнення і арыенцірам для многіх студэнтаў, якія шукаюць свой уласны, нетрадыцыйны спосаб мастацкага выказвання.

Марцін Бялас пасля атрымання адзначанага медалем дыплома стаў асістэнтам у Майстэрні глыбокага друку. Сёння ён дадаткова кіруе Майстэрняй Рысунку для студэнтаў Кафедры графікі Акадэміі мастацтваў у г. Катавіцэ. Ён выдатны рысавальшчык, а яго аквафорты, якія пастаянна пераўтвараюцца, заслугоўваюць, на мой погляд, самай высокай ацэнкі. Натхнёныя тапаграфіяй зменлівага горада, адлюстроўваюць неверагодна асабісты шлях пошукаў у абшары ўласнай ідэнтычнасці. Марцін Бялас атрымаў больш за 30 прэмій і ўзнагарод. Узнагарода на Міжнародным трыенале графікі ў Каіры ў 2006 годзе, узнагарода Фонда імя Марыюша Казаны на Міжнародным Трыенале графічных мастацтваў IMPRINT у Варшаве, а нядаўна ІІІ прэмія на Міжнародным трыенале графікі ў г. Фрэхен (Германія).


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты