падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

6 верасня у межах Фольк-Фестывалю «Камяніца» выступіў мультыінструментальны дуэт Караліна Ціха і Бартэк Палыга

Дуэт выступіў з праграмай "Рознымі мовамі", прысвечанай традыцыям Падляшша — рэгіёна, з якога родам Караліна Ціха. Гурт выканаў вакальныя творы на тых мовах, якія ў розныя часы гучалі на Падляшшы: беларускай, польскай, украінскай, літоўскай, цыганскай, ідыш, татарскай. Музыканты зайгралі на 13 інструментах, а ў выкананні Бартэка Палыкі мы пачулі архаічны гарлавы спеў.
Фота — Польскі Інстытут
 
Вытокі праекта "Рознымі мовамі" — у глыбінях традыцыйнай музыкі, аднак, гэта не архіўная складанка, а адзінае цэлае, што прамаўляе да нас сучаснай музычнай мовай. Гэтая мова будуецца на арыгінальным стылі дзвюх асобаў, іх харызме і вопыце музычнага ўвасаблення, здабытага падчас працы ў шматлікіх праектах, прысвечаных этнічнай і архаічнай музыцы, а таксама рока. Праект "Рознымі мовамі" здабыў усе магчымыя ўзнагароды вядомага ў Польшчы фестывалю "NOWA TRADYCJA" — ГРАН-ПРЫ і Ўзнагароду Слухачоў, а Караліна Ціха акрамя таго — індывідуальную ўзнагароду імя Чэслава Немэна.
Фота — Польскі Інстытут
 
На фестывалі выступілі гурты з розных краін — Беларусі, Чэхіі, Украіны, Расіі.
Дадаткова была арганізавана і Малая сцэна, на якой выступалі дзіцячыя фолк-калектывы з розных куткоў краіны. Акрамя гэтага гледачоў чакалі выставы, забавы, танцы і кірмаш, а ўваход у нацыянальных строях быў бясплатны. Па падліках арганізатараў Фестываль наведала каля 6 тыс. чалавек.  
Фота — Польскі Інстытут
 
Фота — Польскі Інстытут
 
Фота — Польскі Інстытут
 
 
Фота — Польскі Інстытут
 
 Фота — Польскі Інстытут
 
 Фота — Польскі Інстытут
 
Фота — Польскі Інстытут

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты