падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбыўся вернісаж выставы прафесара Анджэя Струмілы «Жывапіс»

16 кастрычніка 2014 года а 17-й гадзіне ў выставачнай зале Мастацкай галерэі М.Савіцкага адбыўся вернісаж выставы прафесара Анджэя Струмілы “Жывапіс”. Выставу адкрывалі: Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шэрэпка, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, Дырэктар Музея Гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава, Старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца і Дырэктар Падляшскага Музея ў Беластоку Анджэй Лехоўскі. На выставе прысутнічалі прадстаўнікі Урада Маршалкоўскага Падляскага ваяводства: Магадалена Лыжніцка - Санчанка і Гражына Сабэцка, а таксама дырэктар Акруговага музея ў Сувалках Ежы Бжазоўскі і кіраўнік Галерэі А.Струмілы ў Сувалках Іза Мушчынка.

“Анджэй Струміла з'яўляецца, і ў той жа час не з'яўляецца грамадзянінам свету. З’ўляецца, таму што яго творчасць сягае самых глыбокіх вытокаў мастацтва, думкі, адчувальнасці. Дзякуючы гэтаму, яго карціны, скульптуры, малюнкі разумеюць і імі захапляюцца ўсюды — ад Токіа праз Маскву, Берлін, Антвэрпэн, Мілан, аж да Нью-Ёрка. І ён не грамадзянін свету, таму што не перанес на сябе тыповы для гэтай катэгорыі касмапалітызм. Гэта, здаецца, яго найвялікшая вартасць. Абагульняючы, ён таксама можа быць прыкладам таго, як у сучасным свеце, застаючыся самім сабой, моцна ўкаранёным тут, на польска — беларуска — літоўскім памежжы, быць успрымальным назіральнікам свету. Набыў Струміла і яго [свету] разнастайнасць і мудрасць, якую выказвае як праз сваю ​​творчасць, а паэзія Яму таксама вельмі блізкая, так і праз тое, што ён апавядае. Але тое, як апавядае, зноў жа ставіць Яго тут, у нас, паміж сваімі. Гэта незвычайная, прыгожая мелодыка Яго аповеду вельмі зразумелая.

Мінск, Вільнюс, Сувальшчызна — гэта прафесарскі прытулак. Тое месца, якое яго фарміравала і да якога ён заўсёды вяртаецца.

Выстава ў Галерэі імя Міхаіла Савіцкага ў Мінску, на якой прадстаўлены толькі жывапіс Прафесара з'яўляецца чарговай у серыі юбілейных прэзентацый Яго творчасці. У 2012 годзе Мастак, святкуючы свой ​​85-ы дзень нараджэння зрабіў нам усім падарунак. Сам таксама адчуваў радасць і задавальненне, рыхтуючы вялікія выставы ў Сопаце, Кракаве і ў 2013 годзе ў Беластоку. Добра, што цяпер Ён у Мінску”.

Анджэй Лехоўскі, дырэктар
Падляскага Музея ў Беластоку
 
 
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты