падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Джазавы канцэрт у выкананні Трыа Артура Дуткевіча адбыўся ў Белдзяржфілармоніі 22 кастрычніка.

22 кастрычніка ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся чарговы сумесны праект Польскага Інстытута і Беларускай дзяржаўнай філармоніі з цыкла "Джазавыя вечары ў Філармоніі" — канцэрт выбітнага польскага джазавага піяніста Артура Дуткевіча

На сцэне Белдзяржфілармоніі джазмэн выступіў з музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісе альбома "Prana" і з якімі піяніст гастралюе па ўсім свеце на працягу апошніх трох гадоў: кантрабасіст Міхал Бараньскі і барабаншчык Лукаш Жыта.

Трыа Артура Дуткевіча (Белдзяржфілармонія, 22.10.2014)
Фота — Аляксандр Горбаш


Тытульная кампазіцыя "Прана" ў перакладзе з санскрыту (найстарэйшай мовы свету) — гэта “сіла”, “энергія жыцця”, якая выяўляецца праз энтузіязм, радасць і творчасць. Творы Артура Дуткевіча — гэта славянскі лірызм (“Польская Мазурка”), рытм і імправізацыйная ідыёма сучаснага джаза (“Прана”), а таксама спакой і медытатыўнасць (“Om Namo Bagawate”). Кампазіцыя “Wójek Tomek” („Дзядзька Томэк”), якая спасылаецца да блюзавых каранёў джаза, прысвечана памяці легендарнага саксафаніста Томаш Шукальскага, з якім піяніст выступаў на працягу многіх гадоў. Прэм’ера альбома адбылася ў снежні 2013 г. на фестывалі Jazz Juniors Festival у Кракаве.

Канцэрт з захапленнем быў успрыняты мінскай публікай, якая вельмі актыўна рэагавала на цікавыя інтэлектуальныя імправізацыі музыкаў. На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі беларускага культурнага асяроддзя, дыпламатычнага корпусу, журналісты і інш.

Артур Дуткевіч (Белдзяржфілармонія, 22.10.2014)
Фота — Аляксандр Горбаш

Міхал Бараньскі (Белдзяржфілармонія, 22.10.2014)
Фота — Аляксандр Горбаш

Лукаш Жыта (Белдзяржфілармонія, 22.10.2014)
Фота — Аляксандр Горбаш

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты