падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылося адкрыццё выставы «8. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2013».

12 лістапада 2014 года ў ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя "ГА "Беларускі саюз мастакоў" адбылася адкрыццё выставы “8. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2013”.
 

Мерапрыемства арганізавана пры супрацоўніцтве з Мастацкім Універсітэтам у Познані і Польскім Інстытутам у Мінску. Выставы адкрывалі Намеснік дырэктара Польскага Інстытута Томаш Адамскі, Старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца, Намеснік дырэктара Рэспубліканскай мастацкай галерэі Ганна Грыневіч, а таксама мастакі, куратары фестывалю праф. Міраслаў Паўлоўскі і праф. Стэфан Фіцнэр.
 

На выставе будуць прадстаўлены працы студэнтаў амаль што з усіх вышэйшых мастацкіх устаноў, такіх як: Акадэмія мастацтваў у Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Катавіцах, Гданьску, Лодзі, а таксама Мастацкі ўніверсітэт ў Познані, Сілезскі ўніверсітэт у Цешыне, Універсітэт М. Складоўскай-Кюры ў Любліне і многія іншыя. Усяго на выставе будуць прадстаўлены 174 прац 113 аўтараў.
 

Развіццё розных графічных медыя, якое назіраецца ў апошнія гады, выклікала рэнесанс зацікаўленасці класічнымі графічнымі тэхнікамі, што знаходзіць рэальнае адлюстраванне на рынку мастацтва. Мэтай Біенале з’яўляецца вылучэнне найбольш цікавых творчых постацей сярод студэнцкай моладзі і аблягчэнне ім пачатку спелай творчай дзейнасці. Ужо пачатковая фаза падрыхтоўкі сустракаецца з вялікай зацікаўленасцю з боку навучальных і мастацкіх асяроддзяў усёй краіны, а конкурс збірае велізарную колькасць удзельнікаў. Да ўдзелу ў ім будуць запрошаны студэнты, а таксама выпускнікі, усіх мастацкіх навучальных устаноў у Польшчы.

Мы хочам вылучыць самыя цікавыя творчыя постаці сярод студэнцкай моладзі і аблегчыць ім пачатак плённай творчай дзейнасці. Дадзенае мерапрыемства стварае магчымасць уважліва прасачыць і параўнаць дасягненні графічных майстэрняў з мастацкіх навучальных устаноў цэлай Польшчы.

У склад журы БСГ уваходзяць вядомыя графікі, мастацтвазнаўцы, а таксама асобы з розных асяродкаў у краіне, звязаныя з распаўсюджваннем сучаснага мастацтва. Выстаўка пасля конкурсу з 1999 года заўсёды праходзіць у Гарадской галерэі “Арсенал” у Познані.
 
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты