падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылося ўрачыстае адкрыццё рэтраспектывы фільмаў Ежы Штура ў Магілёве

24 лістапада ў кінатэатры «Космас» ў Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё рэтраспектывы фільмаў Ежы Штура і кніжная выстава, прысвечаная польскаму кіно.
 

Упершыню ў Магілёве ў кінатэатры «Космас» будуць паказаны 6 фільмаў аднаго з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно Ежы Штура. Ежы Штур - рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Нарадзіўся 18 красавіка 1947 года ў Кракаве. У 1970 годзе скончыў Філалагічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці польская мова і літаратура. Праз 2 гады паступіў на акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. Ужо падчас вучобы выступаў у спектаклях Старога тэатра ў Кракаве. З 1990-га па 1997-ы год быў рэктарам Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. У 2002 годзе зноў абраны рэктарам ДВТШ. У 1994 годзе атрымаў званне Прафесара тэатральнага мастацтва. Лаўрэат шматлікіх узнагарод. У 90-ыя гады пачаў займацца аўтарскім кіно. З 1998-га года Член Еўрапейскай Кінаакадэміі.

Жыхары Магілёва змогуць пазнаёміцца з фільмамі “Маё жыццё ў мастацтве”, “Спіс палюбоўніц”, “Спакой”, “Тыдзень з жыцця мужчыны”, “Вялікі звер”, “Надвор'е на заўтра”.

Дзякуючы ўдзелу Абасной бібліятэкі, у рамках мерапрыемства гледачы маглі пазнаёміцца з выданнямі пра польскае кіно і польскіх актораў. Рэтраспектыву адкрывалі Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Ірына Белякова, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску Ігар Блінкоў.

Рэтраспектыва прадоўжыцца да 28 лістапада 2014 года.
 
З раскладам паказаў можна пазнаёміцца тут

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты