падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт, прысвечаны 600-й гадавіне польска-турэцкіх дыпламатычных адносінаў адбыўся 25 лістапада ў Белдзяржфілармоніі

25 лістапада 2014 года ў Малой зале імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Мінску і Польскага Інстытута ў Мінску адбыўся канцэрт “Музычнае падарожжа: Польшча, Беларусь, Турцыя”, прысвечаны 600-й гадавіне польска-турэцкіх дыпламатычных адносінаў.
У канцэрце прынялі ўдзел: ансамбль салістаў "Класік-Авангард" пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Уладзіміра Байдава, а таксама салісты — Саша Арбузава (скрыпка), Ева Волкава (скрыпка) і Алена Мальцава (скрыпка).
На канцэрце прысутнічалі — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Мінску Спадар Лешэк Шэрэпка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Мінску Спадар Джэват Незіхі Озкая, Дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Спадарыня Уршуля Дарашэўска, а таксама шматлікія прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, навуковага і культурнага асяроддзя Беларусі, журналісты.
 
фота — Андрэй Базылеў
 
Ансамбль салістаў "Класік-Авангард" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава падрыхтаваў і прадставіў вельмі цікавую канцэртную праграму, у якую ўвайшлі творы кампазітараў Польшчы, Турцыі, а таксама шматлікія кампазіцыі еўрапейскіх аўтараў, натхнёныя тэмай Польшчы альбо Турцыі, культурамі Ўсходу і Захаду.
Цікавыя звесткі пра падзею 600-годдзя ўсталявання польска-турэцкіх адносін, а таксама праграмму канферэнцыі прадставіла музыказнаўца Святлена Немагай.
 
фота — Андрэй Базылеў
 
 
фота — Андрэй Базылеў

2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты