падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Вернісаж выставы жывапісу Анджэя Струмілы ў Гомелі

 
5 лютага 2015 года ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі – Палацы Румянцавых-Паскевічаў адбыўся урачысты вернісаж выставы жывапісу Анджэя Струміллы. У адкрыцці ўзялі ўдзел: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешэк Шэрэпка; намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі; дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Лехоўскі; дырэктар музея ў Сувалках Ежы Бжазоўскі; кіраўнік Цэнтра сучаснага мастацтва і Галерэі Анджэя Струмілы ў Сувалках Ізабэла Мушчынка; першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення культуры Вольга Антоненка; генеральны дырэктар дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палаца-паркавы ансамбль” Аляксандр Госцеў. У рамках вернісажу выставы выступіла гомельская спявачка Вальжына Цярэшчанка.
 

Анджэй Струміла – выбітная асоба ня толькі на польскім, але і на сусветным небасхіле. З’яўляючыся жывапісцам, графікам, скульптарам, ілюстратарам, фатографам, паэтам і вандроўнікам, ён у сваёй творчасці дасягае самых глыбокіх вытокаў мастацтва, думкі і адчувальнасці. Грамадзянін свету пасля шматгадовых падарожжаў у 1984 годзе Анджэй Струміла асеў на зямлі, не сапсаванай цывілізацыяй. Менавіта так часта называюць Сувалкскі павет на паўночным усходзе Польшчы недалёка ад мяжы з Літвой і Беларуссю.
 
 
 
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты