падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Лекцыя Агаты Этмановіч (Лодзь, Польшча)

15 лютага 2015 года ў Музеі Азгура адбылася адкрытая лекцыя польскага эксперта ў сферы культуры, еўрапейскай культурнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва - Агаты Этмановіч. Агата працуе ў якасці трэнера - праводзіць семінары і лекцыі па пытаннях палітыкі Еўрапейскага Саюза, фінансавання і кіравання праектамі, міжнароднага супрацоўніцтва, творчага і культурнага сектара, пашырэння аўдыторыі Усходняга партнёрства і ў апошні час таксама па абслугоўванні кліентаў з абмежаванымі магчымасцямі - у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах (ЕС і за яго межамі - у краінах Усходняга партнёрства, Балканах і ў Расіі). Яна таксама супрацоўнічае з шэрагам арганізацый на нацыянальным і міжнародным узроўні, рэалізуючы з імі сумесныя праекты, і кансультуе праекты для арганізацый і дзяржаўных органаў у Польшчы і за мяжой , а таксама займаецца іх ацэнкай.
У Мінск Агата Этмановіч прыехала ў рамках праекта "Школа супергерояў/Крэатыўны горад", мэтай якога з'яўляецца паляпшэнне гарадской прасторы і развіццё мясцовых супольнасцяў. Яна падрыхтавала лекцыю-прэзентацыю, якая складалася з дзвюх частак. У першай частцы яна распавяла пра свае праекты, асаблівую ўвагу прысвяціўшы праекту “Арт_інкубатар" у горадзе Лодзь - натхняльны прыклад плённага супрацоўніцтва гарадскіх уладаў і мясцовых НДА. Нягледзячы на супрацоўніцтва з чыноўнікамі, праект характарызуецца высокай ступенню незалежнасці, бо, напрыклад, у інкубатар гарадскія ўлады не могуць прызначаць свайго дырэктара. Арт_інкубатар - гэта прастора, дзе ёсць месца для бізнесу і для культурна-сацыяльных праектаў. Ідэя зрабіць праект бізнес-арыентаваным з'явілася тады, калі праектная каманда падавала заяву на фінансаванне, і яны вырашылі, што не хочуць адбіраць грошы ў культуры і што лепш будзе паспаборнічаць з бізнесам. Цяпер у Арт_інкубатары знаходзяцца многія творчыя маладыя кампаніі, якія займаюцца фатаграфіяй, дызайнам, хэнд-мэйдам і не толькі.
Другая частка лекцыі была пра развіццё аўдыторыі, так званы audience development. Агата расказала нам, як важна для арганізацый і праектных каманд не забываць пра аўдыторыю, пра мэтавыя групы, для якіх, у прынцыпе, усё і робіцца.
 
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты