падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Віцебску адбыўся вернісаж выставы графікі Томаша Кукаўскага (Беласток, Польшча)

25 лютага 2015 года ў Музеі Марка Шагала ў Віцебску адбыўся вернісаж выставы графікі Томаша Кукаўскага (Беласток, Польшча). У вернісажы ўзялі удзел Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, дырэктар Музея Шагала Ірына Лагунова, мастацтвазнаўца, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Міхась Цыбульскі, прадстаўнікі Краязнаўчага музея ў Віцебску, а таксама мастак, прафесар Томаш Кукаўскі.
 
 
 
 
Томаш Кукаўскі. Народжаны ў 1964 годзе мастак дзесяцігоддзе, прысвечанае вышэйшай адукацыі, падзяліў на палову паміж навучаннем на Факультэце архітэктуры Беластоцкай політэхнікі (1982-1987) і на Факультэце графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве (1987-1991), скончыўшы апошняе з адзнакай у майстэрні станкавай графікі праф. Рамана Артымоўскага. Больш за 25 год займаецца архітэктурай, дызайнам інтэр’ера і мэблі, графічным дызайнам, жывапісам, рысункам, а асабліва мастацкай графікай. Столькі ж часу займаецца дыдактыкай, ён з’яўляецца прафесарам на Кафедры мастацтва на Факультэце архітэктуры Беластоцкай політэхнікі. Ужо сем год кіруе там Майстэрняй станкавай графікі на кірунку “Графіка”.
 
 
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты