падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

205-ты ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ФРЫДЭРЫКА ШАПЭНА з «Малымі інструментамі»

26 лютага ў ІІ корпусе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі святкавалі 205-ты дзень нараджэння  ФРЫДЭРЫКА ШАПЭНА.
Галоўным сюрпрызам мерапрыемства стала выступленне польскага гурта "Малыя інструменты", музыканты якога ігралі выключна на мініяцюрных піанінках, раялях і клавесінах.
Музыкі выканалі рэпертуар аднаго са сваіх альбомаў -  "Малыя інструменты граюць Шапэна", выдадзенага з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Ф. Шапэна ў 2010 г..  

фота - Вольга Гуд

Музыканты выкарыстоўваюць у сваёй творчасці выключна малыя інструменты – як прафесійныя, так і гукавыя цацкі, розныя музычныя вынаходкі і ўласныя гукавыя канструкцыі. Створаная такім чынам музыка мае непаўтаральны характар колераў і непрадказальныя гукавыя эфекты.

фота - Вольга Гуд,

У гасцей, якія завіталі на мерапрыемства была цудоўная магчымасць убачыць прэзентацыю малых інструментаў з вялікай калекцыі, сабранай музыкамі. Трэба сказаць, што ўдзельнікі калектыва не толькі збіраюць, але і самі будуюць інструменты паводле ўласных канструкцый, а таксама вучаць зацікаўленых, як гэта рабіць. Падчас канцэрта музыкі прэзентавалі таксама свае найноўшыя выданні - "альбом Шарманка" (дыск замацаваны, на маленькай шарманцы) і кнігу "Самаробка", у пераплёт якой устаўлена сапраўдная дудка.



фота - Вольга Гуд


Гледачы мелі магчымасць назіраць за тым, што адбывалася на сцэне, дзякуючы замацаваным пры інструментах відэакамерам.

фота - Аляксей Мацюшонак

У канцэрце прагучалі розныя творы  Ф. Шапэна ў эксперыментальным варыянце на малых інструментах - МАЗУРКА сі-бемоль мажор, 

Прэлюдыя мі-мінор, 

Прэлюдыя ля-мінор, 

Прэлюдыя сі мінор, 

Прэлюдыя c-mol, 

Прэлюдыі Ля мажор, 

CANTABILE B-dur, 

“Пахавальны марш” з Санаты b-moll, Эцюд до-мінор, 

песня “Вясна”, 

Паланэз As-dur.



фота - Вольга Гуд

фота - Вольга Гуд

Наведвальнікі свята цікавіліся, здзіўляліся і захапляліся тым, што чулі і бачылі на сцэне. Кожны выйшаў з канцэрта перапоўнены эмоцыямі - абыякавых не засталося.


фота - Аляксей Мацюшонак

І як на кожным сапраўдным Дні Нараджэння безумоўна быў торт са свечкамі, якія  разам з музыкамі задзімалі арганізатары мерапрыемства - Дырэктар Польскага Інстытута Уршуля Дарашэўска і Прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Аруцюнава.

фота - Вольга Гуд


фота - Вольга Гуд


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты