падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

4 сакавіка ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт кракаўскага джазавага квінтэта «NEW BONE»

4 сакавіка ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся чарговы сумесны праект Польскага Інстытута і Беларускай дзяржаўнай філармоніі з цыкла "Джазавыя вечары ў Філармоніі" — канцэрт знакамітага польскага квінтэта New Bone.
 
Квінтэт "New Bone", фота - Аляксей Мацюшонак
 
У складзе калектыву - выбітныя прадстаўнікі кракаўскай джазавай школы:
Томаш КУДЫК труба, флюгельгорн
Бартломей ПРУЦНАЛЬ саксафон
Дамінік ВАНЯ фартэпіяна
Мацей АДАМЧАК кантрабас
Давід ФАРТУНА ударныя
Квінтэт "New Bone", фота - Аляксей Мацюшонак
 
 
Квінтэт "New Bone", фота - Аляксей Мацюшонак
 
У Мінску музыкі выканалі праграму свайго апошняга альбому пад назвай “Follow Me” –  сучасныя джазавыя імправізацыі да музыкі кіно 20-х і 30-х гадоў аўтарства выбітных польскіх кампазітараў Хенрыка Варса і Браніслава Капера. Кампазітары дасягнулі вялікіх поспехаў у Злучаных Штатах і менавіта ў Галівудзе. Падрыхтоўкай аранжыровак да альбома “Follow Me” займаліся выдатныя польскія джазавыя піяністы Дамінік Ваня, Ёахім Мэнцэль і Анджэй Ягадзінскі.
 
 
Томаш Кудык (Квінтэт "New Bone"), фота - Аляксей Мацюшонак
 
Дамінік Ваня (Квінтэт "New Bone"), фота - Аляксей Мацюшонак  
 
Давід Фартуна (Квінтэт "New Bone"), фота - Аляксей Мацюшонак
 
 
 Мацей Адамчак (Квінтэт "New Bone"), фота - Аляксей Мацюшонак
 
 
 Томаш Кудык і Бартломей Пруцналь (Квінтэт "New Bone"), фота - Аляксей Мацюшонак
 
Канцэрт з захапленнем быў успрыняты мінскай публікай, якая вельмі актыўна рэагавала на цікавыя інтэлектуальныя імправізацыі музыкаў. На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі беларускага культурнага асяроддзя, дыпламатычнага корпусу, журналісты і інш. Запіс канцэрта праводзіўся каналам "Беларусь 3" Белтэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
 
Белдзяржфілармонія, 4.03.2015 - Квінтэт "New Bone",  фота - Аляксей Мацюшонак

2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты