падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

6 сакавіка адбылося адкрыццё выставы «Святочныя іконы»

6 сакавіка 2015 года а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылося адкрыццё выставы “Святочныя іконы” па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча). Выстава арганізавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску.  
 
 
У вернісажы прынялі ўдзел: Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, Кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай Епархіі Аляксандр Шымбалёў, ксёндз-пробашч Касцёла Св. Алены і Св. Сымона Уладыслаў Завальнюк, прарэктар па навуцы Універсітэта Культуры Віктар Языковіч, дырэктар галерэі Наталля Барсукова і куратар праекта Матэўш Сора.
 
 
 Выстава “Святочныя Іконы” прадстаўляе фрагмент дасягненняў Міжнародных майстар-класаў іканапісу, арганізаваных у Польшчы.
  З 2009 года штогод у верасні ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) праходзяць творчыя сустрэчы мастакоў з Польшчы, Украіны і Славакіі, якія працягваюць традыцыі пісання ікон. Працу мастакоў суправаджаюць канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі.
 
 
 З 2011 года ў праекце ўдзельнічаюць таксама іканапісцы з Беларусі. Майстар-класы прысвечаны галоўным іканаграфічным тэмам, у ліку якіх прадстаўленне Хрыста, Багародзіцы і пасланцаў Божых Старога Запавету – прарокаў і анёлаў.
Арганізатары майстар-класаў, рыхтуючы чарговую сесію, прытрымліваюцца формулы сумеснай працы і малітвы іканапісцаў абодвух колаў – традыцыі Усходу і Захаду. У майстар-класах узялі ўдзел звыш 50 мастакоў, а працы, створаныя ў Навіцы, убачылі больш за 15 тысяч чалавек, якія наведалі пасляпленэрныя выставы ў Крыніцы-Здруй, Пшэмысьлі, Любліне, Варшаве, Луцку, Львове.
 
Суарганізатарамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца: Таварыства сяброў Навіцы, Брацтва грэкакаталіцкай моладзі “Сарэпта”, Кафедра сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, варшаўскія асяродкі “Шляхі Іконы”, іканапісная Школа Хрысціянскага Усходу, а таксама мастакі, звязаныя з мінскай майстэрняй IKONIQUE. Удзельнікамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца мастакі, якія прэзентуюць праваслаўныя і каталіцкія традыцыі і кіруюцца адной мэтай – аднаўленне іконы як літургічнай выявы, якая з’яўляецца важным элементам традыцыі Касцёла і Царквы.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты