падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

1 красавіка ў Брэсце адбыўся вернісаж выставы «Анджэй Струміла. Жывапіс».

 У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска – культурнага цэнтра адбыўся  вернісаж выставы «Анджэй Струміла. Жывапіс».
 
У вернісажы прынялі ўдзел: дырэктар галерэі Міхаіл Канькоў, Генеральны консул РП Анна Навакоўска, Маршалак Падляшскага ваяводства Мечыслаў Башко, Маршалак Любельскага ваяводства Славамір Сасноўскі, Першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Юхімук, а таксама аўтар выставы, мастак Анджэй Струміла са свей жонкай Эдытай Вітхэн-Струміла.
 
На выставе таксама прысутнічалі:  Дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Ляхоўскі, прадстаўнікі маршалкаўскай Адміністрацыі Падляшскага і Любельскага ваяводстваў, Генеральны консул Украіны Алег Мысык, Генеральны консул Расійскай Федэрацыі Мікіта Маткоўскі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аўтар фота - Аляксей Мацюшонак
  
 “Анджэй Струміла з'яўляецца, і ў той жа час не з'яўляецца грамадзянінам свету. З’ўляецца, таму што яго творчасць сягае самых глыбокіх вытокаў мастацтва, думкі, адчувальнасці. Дзякуючы гэтаму, яго карціны, скульптуры, малюнкі разумеюць і імі захапляюцца ўсюды - ад Токіа праз Маскву, Берлін, Антвэрпэн, Мілан, аж да Нью-Ёрка. І ён не грамадзянін свету, таму што не перанес на сябе тыповы для гэтай катэгорыі касмапалітызм. Гэта, здаецца, яго найвялікшая вартасць. Абагульняючы, ён таксама можа быць прыкладам таго, як у сучасным свеце, застаючыся самім сабой, моцна ўкаранёным тут, на польска - беларуска – літоўскім памежжы, быць успрымальным назіральнікам свету. Набыў Струміла і яго [свету] разнастайнасць і мудрасць, якую выказвае як праз сваю ​​творчасць, а паэзія Яму таксама вельмі блізкая, так і праз тое, што ён апавядае. Але тое, як апавядае, зноў жа ставіць Яго тут, у нас, паміж сваімі. Гэта незвычайная, прыгожая мелодыка Яго аповеду вельмі зразумелая. Выстава ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска – культурнага цэнтра, на якой прадстаўлены толькі жывапіс Прафесара з'яўляецца чарговай у серыі юбілейных прэзентацый Яго творчасці. У 2012 годзе Мастак, святкуючы свой ​​85-ы дзень нараджэння зрабіў нам усім падарунак. Сам таксама адчуваў радасць і задавальненне, рыхтуючы вялікія выставы ў Сопаце, Кракаве, у 2013 годзе ў Беластоку, у 2014 – 2015 гг. у Мінску і Гомелі. Добра, што цяпер Ён у Брэсце”. Анджэй Лехоўскі, дырэктар Падляскага Музея ў Беластоку

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты