падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылася дыскусія «Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння»

19 сакавіка 2015 г. у Мінску ў гатэлі “Манастырскі” адбылася прэзентацыя анталогіі краёвай ідэі з удзелам прафесара Познаньскага ўніверсітэта Яна Юркевіча.
 
 
Сама прэзентацыя была спалучана з публічнай дыскусіяй “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння”, у якой прынялі ўдзел таксама беларускія навукоўцы: Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Алесь Пашкевіч, Андрэй Казакевіч. Mерапрыемства наведалі вядомыя навукоўцы і інтэлектуалы (Андрэй Кіштымаў, Таццяна Вадалажская, Аляксей Братачкін). У якасці мадэратара выступаў Аляксей Ластоўскі, кіраўнік аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма.
 
 
Пасля ўступнага слова ад дырэктара Польскага інстытута ў Мінску Уршулі Дарашэўскай была прадстаўлена электронная версія анталогіі краёвай думкі. Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”, адзначыў, што сама ідэя ўзнікла даўно, але запатрабавала цяжкай і крапатлівай працы па зборы тэкстаў, іх перакладзе, рэдагаванні. Сайт з электроннай версіяй анталогія будзе даступны для наведвання з 7 красавіка.
 
 
Прафесар Ян Юркевіч у сваёй грунтоўнай прамове распавёў пра гісторыю даследавання краёвай ідэі, у вытоках якога ён стаяў. Ён вызначыў асобныя ідэйныя плыні краёвага руху, яго месца ў культурна-палітычным ландшафце былых земляў ВКЛ напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Пытанне пра суадносіны краёвай ідэі з беларускім нацыянальным рухам падхапіў Алесь Смалянчук, аўтар адзінай у беларускай гістарыяграфіі манаграфіі, прысвечанай гэтаму палітычнаму кірунку. Ігар Бабкоў адзначыў, што ўсё больш істотным уяўляецца мысленне і дзеянне ў межах культурна-гістарычнага рэгіёна, “Краю”. Алесь Пашкевіч яшчэ раз падкрэсліў асноўныя ідэі краёўцаў (супраца з нацыяльнамі рухамі, але адмаўленне ад нацыянальнай абмежавнасці), якія не страчваюць сваёй актуальнасці і ў сучаснасці. Урэшце, Андрэй Казакевіч таксама звярнуў увагу на тое, што спадчына краёвай ідэі ўяўляе сабою безумоўную вартасць, без яе цяжка ўявіць сабе развіццё палітычнай думкі як у Беларусі, так і суседніх краінах. Пасля дыскусія была падтрыманая пытаннямі і меркаваннямі з залі, абмяркоўваліся такія пытанні як рэпрэзэнтацыя розных нацыяльнасцей у краёвым руху, адраджэнне ідэй краёвасці ў форме “ліцвінства”, актуальнасць краёвай ідэі для інтэграцыйных праектаў у рэгіёне. Прафесар Ян Юркевіч напрыканцы мерапрыемства адзначыў, што прыемна здзіўлены такім жывым інтарэсам да гэтай тэматыкі ў нашай краіне.
 
 
 
 

2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты