падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрыццё рэтраспектывы фільмаў Кшыштафа Краўзэ

27 красавіка 2015 года ў кінатэатры «Перамога» ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё рэтраспектывы фільмаў Кшыштафа Краўзэ.

Упершыню ў Мінску ў кінатэатры «Перамога» будуць паказаны 4 фільмы аднаго з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно Кшыштафа Краўзэ.

Кшыштаф Краўзэ (22.04.1953-24.12.2014) - рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Адзін з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно, лаўрэат шматлікіх узнагарод на польскіх і міжнародных фестывалях за фільмы «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша».

Кшыштаф Краўзэ здымае выключна моцнае, эмацыянальнае кіно, якое ўрываецца ў падсвядомасць, уцягвае ў сябе без астатку, кіно, што не дазваляе ў адносінах да сябе лёгкай цэнзуры гледача. Жыхары Мінскаа змогуць пазнаёміцца з фільмамі «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша».

Рэтраспектыву адкрывалі Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, Дырэктар кінатэатра «Перамога» Святлана Саўчык, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску Ігар Блінкоў.

Уваход вольны
Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.
 
Расклад паказаў тут

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты