падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрыццё выставы «Графічныя калегі»

20 мая адбылося адкрыццё выставы графікі прафесараў Катавіцкай Акадэміі мастацтваў Гжэгажа Ханьдэрка і Анджэя Лабуза “Графічныя калегі”. Выставу адкрывалі Рэктар Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў Міхал Баразна, Кіраўнік міжнароднага аддзелу Акадэміі Кацярына Кенігсберг, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, а таксама госці выставы – мастакі Гжэгаж Ханьдэрэк і Анджэй Лабуз.
 
 

Анджэй Лабуз і Гжэгаж Ханьдэрэк – гэта прозвішчы, што належаць адным з самых яскравых асоб, звязаных з кафедрай графікі.

Пра іх выключнасць сведчыць не толькі мастацкі досвед, але і штосьці яшчэ, што ляжыць па-за досведам працы ў майстэрні, дзе графічны прэс звычайна бывае канчатковай выверкай. Гэта таксама важны досвед у прасторы ўласных пошукаў сэнсу існавання графіка ў сучасным свеце. Гжэгаж і Анджэй з’яўляюцца сябрамі, і, утвараючы нефармальны мастацкі дуэт, часта [спантанна] ламалі творчыя і жыццёвыя сумненні, падтрымліваючы адзін аднаго ўласнымі назіраннямі і досведам. Я не адзін раз быў сведкам такіх сутычак, якія бываюць неабходныя для раўнавагі і павінны весці [як пакаянне] да дасягнення адпаведнага творчага сцішэння.

Гэта ўжо чарговы сумесны мастацкі праект, у якім таксама важным з’яўляецца канцавы эфект у выглядзе графічнай канфрантацыі абодвух мастакоў, як і сам выезд [гэтым разам у Мінск], што з’яўляецца, як звычайна ў выпадку з гэтымі асобамі, своеасаблівым хэпенінгам.

Выстава з’яўляецца зборам досведу мастакоў, сабранага цягам некалькіх год, а гэта значыць, што у нас ёсць магчымасць паглядзець на ўзаемаадносіны, натхненні і пошукі.

Здаецца, што ў апошнія гады творчасць Анджэя і Гжэгажа стала больш сінтэтычнай і ашчаднай, хоць гэта і няпростая здагадка пры ўжо звужанай чорна-белай мове.
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты