падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

«Капэла Вялікапольскіх Дудароў» на Дударскім Фэсце

30 траўня ў Музейным комплексе "Дудуткі" адбыўся  чарговы "Дударскі фэст 2015"!
 
У межах канцэртнай праграмы фестывалю выступіў польскі гурт "КАПЭЛА ВЯЛІКАПОЛЬСКІХ ДУДАРОЎ" /KAPELA DUDZIARZY WIELKAPOLSKICH" майстра Рамуальда Ендрашака.
 
Капэла Вялікапольскіх Дудароў, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
На фестывалі выступілі таксама беларускія гурты: Lity Taler, Стары Ольса, Pawa, Тэстаментум Тэрра.
Госці фэста мелі магчымасць паслухаць не толькі цікавую музыку, а таксама паўдзельнічаць у шматлікіх забаўляльных мерапрыемствах з удзелам рамеснікаў, рыцараў і танцораў!
 
Дударскі Фэст-2015, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
Арганізатары фестываля зладзілі для ўдзельнікаў фестывалю і зацікаўленых навукова-практычную канферэнцыю "Захаванне дударскай традыцыі Прыбалтыйскага рэгіёну Еўропы", у межах якой разгядаліся тэмы: "Новыя знаходкі дударскай тэматыкі ў літаратурных і іканаграфічных крыніцах"; "Канструкцыя традыцыйных беларускіх і літоўскіх дудаў"; "Рэстаўрацыя традыцыйнага строю і выканальніцкай манеры Беларусі". У канферэнцыі прыняў ўдзел куратар Познаньскага Музея музычных інструментаў  Сп. Януш Яскульскі, які выступіў з дакладам: ""Дзейнасць музея як натхненне для рэканструкцыі даўніх дударскіх традыцый – на прыкладзе Музея старажытных інструментаў – філіяла Нацыянальнага Музея ў Познані”. У канферэнцыі прынялі ўдзел выбітныя беларускія дудары: Тодар Кашкурэвіч, Алесь Лось, Зміцер Сасноўскі і інш.
 
Дударскі Фэст-2015, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
 
Дударскі Фэст-2015, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
 
Капэла Вялікапольскіх Дудароў, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
Капэла Вялікапольскіх Дудароў, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
 Дударскі Фэст-2015, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
Дударскі Фэст-2015, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
 
Дударскі Фэст-2015, 30.05.2015 г., Дудуткі
 
ФОТА - Польскі Інстытут у Мінску

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты