падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Выстава «Святочныя іконы» ў Віцебску

10 чэрвеня 2015 года а 16-й гадзіне ў выставачнай зале Віцебскага абласнога краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы “Святочныя іконы” па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча). У вернісажы ўзялі удзел Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Уршуля Дарашэўска, Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Дзяніс Юрчак, дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Глеб Савіцкі, ксёндз Браніслаў Дашкевіч, Загадчык аддзела царкоўнага мастацтва і творчасці, пратаірэй Мікалай Прусакоў, мастак, удзельнік майстар-класаў іканапісу ў Навіцы ў 2014 годзе Аляксей Доўнар.
 
 
 
 
 
Выстава “Святочныя Іконы” прадстаўляе фрагмент дасягненняў Міжнародных майстар-класаў іканапісу, арганізаваных у Польшчы. З 2009 года штогод у верасні ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) праходзяць творчыя сустрэчы мастакоў з Польшчы, Украіны і Славакіі, якія працягваюць традыцыі пісання ікон. Працу мастакоў суправаджаюць канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі. З 2011 года ў праекце ўдзельнічаюць таксама іканапісцы з Беларусі. Майстар-класы прысвечаны галоўным іканаграфічным тэмам, у ліку якіх прадстаўленне Хрыста, Багародзіцы і пасланцаў Божых Старога Запавету – прарокаў і анёлаў.
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты