падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Бэата Пшыбытэк і яе група на «Джазавых Вечарах ля Ратушы»

13 чэрвеня ў самым цэнтры беларускай сталіцы ў межах Фестывалю "Джазавыя вечары ля Ратушы" выступіла знакамітая польская джазавая вакалістка БЭАТА ПШЫБЫТЭК і яе група.
Спявачка выканала рэпертуар са свайго апошняга альбома "I'm Gonna Rock You", які стаў Альбомам Года 2012 па выніках анкетавання чытачоў часопіса "Jazz Forum", а таксама найбольш вядомыя свае хіты.
Публіка, якая запаланіла сабой усю вольную прастору ў цэнтры Старога Мінска авацыямі сустракала кожную новую кампазіцыю выканаўцаў. 
Па падліках арганізатараў мерапрыемства наведала каля 7000 чалавек.
 
Фота - Польскі Інстытут у Мінску
 
 Фота - Аляксандр ГОРБАШ
 
Фота - Аляксандр ГОРБАШ
 
 
Фота - Максім Здобнікаў
 
Фота - Максім Здобнікаў
 
 
Фота - Польскі Інстытут
 Фота - Польскі Інстытут
 
 Фота - Польскі Інстытут
 
 Фота - Польскі Інстытут
 
 
 Фота - Аляксандр ГОРБАШ
 
 Фота - Аляксандр ГОРБАШ
 
 Фота - Польскі Інстытут
 
 
Бэата Пшыбытэк – вакалістка, піяністка, кампазітар. Яе голас лічыцца адным з найбольш цікавых сярод джазавых выканаўцаў у Польшчы. Атрымала прэстыжную ўзнагароду ІІІ Праграмы Польскага Радыё імя М. Свянціцкага «Матэуш Труйкі 2013”. Стыпендыят Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП, а таксама Старшыні Сілезскага Ваяводства ў галіне культуры і мастацтва. Выпускніца, а цяпер педагог Інстытута Джаза Акадэміі музыкі ў г. Катавіцэ. Лаўрэат І месца ў Конкурсе 29-тых Міжнародных сустрэч джазавых вакалістаў у г. Замосць. За сваю вакальную кар'еру выдала некалкі альбомаў: You Don’t Know What Love Is (2003), The Island(2004), Wonderland (2006), а таксама I’m Gonna Rock You (2012). 6 снежня 2013 г. убачыў свет новы альбом “Czemuż się dzisiaj weselić nie mamy” (“Чаму ж нам сёння не весяліцца”). Спявачка супрацоўнічала з такімі выбітнымі прадстаўнікамі джазавай сцэны, як Ян Пташын Урублеўскі, Януш Муняк, Яраслаў Смятана, Пётр Вайтасік, Бернард Маселі, Войцех Кароляк і Jazz Band Ball Orchestra. Бэата была зоркай шматлікіх польскіх і замежных фестываляў, такіх як Jazz Jamboree, Bielska Zadymka Jazzowa, летні джазавы фестываль Піўніцы пад Баранамі, Міжнародныя Глагоўскія джазавыя сустрэчы, Паморская джазавая восень, Jazz Sessions у Глівіцах, Jazz Forum Jazz Festival, Jazz w Lesie, Baszta Jazz Festiwal, Podlasie Jazz Festival, Свідніцкія джазавыя ночы, Джаз на канапе ў Алесніцы, Закапанская джазавая вясна, Legnica Jazz Days, Jazz En Nord Jazz Festival - Францыя, Sibiu Jazz Festival, Ploiesti Hot Jazz Summit – Румынія, International Jazz Piestany – Славакія і г.д. Яе сустракалі з авацыямі ў Польшчы, Аўстрыі, Бельгіі, Швецыі, Германіі, Францыі, Румыніі, Славакіі.
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты