падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Міжнародны праект «Анатомія. Ідэальнае цела»

30 чэрвеня 2015 года адбылося адкрыцце міжнароднага праекта “Анатомія. Ідэальнае цела” ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску.
 

У вернісажы ўзел удзел куратар праекта Дзіна Даніловіч, дырэктар Польскага Інстытута Уршуля Дарашэўска, Пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт, а таксама мастакі з Беларусі і прадстаўнікі Фонду “Археалогія фатаграфіі” Уршуля Каморэк і Караліна Шулееўска.

“Anatomia” — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб'ектам даследавання якога з'яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць.
 
 
Польская частка праекта прадстаўлена выставай Збігнева Длубака “Жэстыкуляцыі”. “Жэстыкуляцыі”, часам называныя “Сістэмы - Жэстыкуляцыі”, пачалі з’яўляцца ў 1970 годзе. Яны з’яўляюцца дадатковай часткай жывапіснага цыкла “Сістэмы”, над якім Длубак працаваў з 1974 года. “Жэстыкуляцыі” дзеляцца на дзве асноўныя групы – структура цела жанчыны і структура далоняў. Мастак скурпулёзна распісваў выбраны тып жэстаў, што выконвала мадэль, на 12 ці 8 кадраў – адпавядае колькасці кадраў сярэднефарматнага фільма, з падзелам на кадры 6 x 6 см ці 6 x 9 см. Праз фарміраванне сістэмы звычайных жэстаў Длубак паступова сцірае культурныя значэнні, прыпісаныя голаму целу і жэстыкуляцыі рук, яны становяцца чыстымі семантычна кадрамі, адкрытымі на новы змест, які глядач мусіць ім надаць. У гэтых працах відаць захапленне Длубака структуралізмам, якога адкрыцці і бачанне мовы спрабаваў перанесці ў абшар візуальнага мастацтва.
 
 
 
 

2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты