падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Фільм «МОЦНЫ ЧАЛАВЕК» на Фестывалі КІНЕМО

2 ліпеня ў Музеі З. Азгура ў межах Фестываля КІНЕМО адбылася прэзентацыя польскага нямога кіно "Моцны чалавек" (1929 г.) рэжысёра Хенрыка Шаро. Жывы аўдыёрад да фільма напісаў польскі кампазітар і музыкант Яцэк Сатомскі, які разам з беларускімі  выканаўцамі -  Ілонай Лесь (віяланчэль) і Веранікай Прадзед (цымбалы) агучыў у гэты вечар польскую кінастужку.

Фільм «Моцны чалавек», пастаўлены па аднайменнай аповесці Станіслава Пшыбышэўскага лічыцца адной з лепшых польскіх карцін эпохі нямога кіно. Доўгі час стужка лічылася страчанай, была знойдзена толькі ў 1997 годзе ў Каралеўскім Архіве Кінематаграфіі ў Бельгіі.
"КІНЕМО" — адзіны ў Беларусі open-air-фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Гледачы маюць магчымасць не проста пазнаёміцца з кінашэдэўрамі мінулага, але і ўбачыць іх "у новым гучанні", таму што выкананыя ўжывую аўтарскія саўндтрэкі дадаюць вядомым стужкам нябачаныя раней сэнсавыя адценні.











Аўтар фота - С. Здобнікава


2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты