падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Пінску адкрылася выстава «Святочныя іконы»

17 ліпеня 2015 года ў Музеі Беларускага Палесся ў Пінску адбылося адкрыццё Міжнароднай выставы “Святочныя Іконы” па выніках майстар-класаў у Навіцы.
 
 
У вернісажы ўзялі ўдзел Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Анна Навакоўска, намеснік дырэктара Польскага Інстытута Томаш Адамскі, кіраўнік аддзела культуры Пінскага выканаўчага камітэта Валянціна Кулак, біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка, дырэктар Музея беларускага Палесся Ірына Дзямчук, а таксама госць з Польшы, куратар праекта Матэўш Сора.
 
 
Выстава “Святочныя Іконы” прадстаўляе фрагмент дасягненняў Міжнародных майстар-класаў іканапісу, арганізаваных у Польшчы. З 2009 года штогод у верасні ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) праходзяць творчыя сустрэчы мастакоў з Польшчы, Украіны і Славакіі, якія працягваюць традыцыі пісання ікон. Працу мастакоў суправаджаюць канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі. З 2011 года ў праекце ўдзельнічаюць таксама іканапісцы з Беларусі. Майстар-класы прысвечаны галоўным іканаграфічным тэмам, у ліку якіх прадстаўленне Хрыста, Багародзіцы і пасланцаў Божых Старога Запавету – прарокаў і анёлаў.
 
 
Арганізатары майстар-класаў, рыхтуючы чарговую сесію, прытрымліваюцца формулы сумеснай працы і малітвы іканапісцаў абодвух колаў – традыцыі Усходу і Захаду. У майстар-класах узялі ўдзел звыш 50 мастакоў, а працы, створаныя ў Навіцы, убачылі больш за 15 тысяч чалавек, якія наведалі пасляпленэрныя выставы ў Крыніцы-Здруі, Пшэмысьлі, Любліне, Варшаве, Луцку, Львове. Суарганізатарамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца: Таварыства сяброў Навіцы, Брацтва грэкакаталіцкай моладзі “Сарэпта”, Кафедра сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, варшаўскія асяродкі “Шляхі Іконы”, іканапісная Школа Хрысціянскага Усходу, а таксама мастакі, звязаныя з мінскай майстэрняй IKONIQUE. Удзельнікамі майстар-класаў у Навіцы з’яўляюцца мастакі, якія прэзентуюць праваслаўныя і каталіцкія традыцыі і кіруюцца адной мэтай – аднаўленне іконы як літургічнай выявы, якая з’яўляецца важным элементам традыцыі Касцёла і Царквы.
 
 
 
 
 

2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты