падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрылася выстава «Таямнічы рушнік» у Слоніме

30 верасня 2015 года ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы “Таямнічы рушнік”. Выстава падрыхтавана Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з Музеем у Бельску Падляскім аддзелам Падляшскага музея ў Беластоку.
 
 
 
У вернісажы выставы ўзялі ўдзел в.а. дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, начальнік Аддзела па ідэалагічных справах, культуры і па справах моладзі Наталля Юнчыц, дырэктар Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага Наталля Рыжак, а таксама Аліна Дэбоўска, загадчыца музея ў Бельску Падляскім, стваральніца і арганізатар выставы “Таямнічы ручнік”.
 
 
 
З танцам “Ручнікі” перад гасцямі выставы выступілі ўдзельніцы танцавальнага ансамблю “Бліскавічка” з  Сярэдняй школы №7 горада Слоніма .
 
 
 
 
Народны вакальны ансамбль “Славяначка” пад кіраўніцтвам Алы Мікалаеўны Баравік прадэманстраваў фрагмент беларускага вясельнага абраду.
 
 
На прыканцы вернісажу выставы адбылася лекцыя Аліны Дэмбоўскай па выставе і майстар-клас па нанясенні малюнка на торбы.
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты