падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрылася выстава «Салавейчык – Аўгусціс. Канец і пачатак эпохі»

14 кастрычніка 2015 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы фатаграфіі “Салавейчык – Аўгусціс. Канец і пачатак эпохі”. Выставу адкрывалі Дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай Урады Падляшскага Ваяводства Анатоль Вап, в. а. Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, Дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Ляхоўскі, куратар праекта Гжэгаж Дамброўскі, а таксама намеснік дэрыктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Ніна Калымага.
 

Юзэфа Салавейчыка і Баляслава Аўгусціса аб’ядноўвае тое, што яны абодва фатаграфавалі Беласток. Абодва не абмяжоўваліся працай у атэлье, хоць яна была іх галоўнай крыніцай існавання. Звязвае іх таксама і тое, што Салавейчык сфатаграфаваў Беласток першым, а Аўгусціс закрыў гэты раздзел ў гісторыі Беластоку ў 1939 годзе. Такім чынам, сваёй творчасцю яны вызначылі эпоху ў гісторыі беластоцкай фатаграфіі.
 
 
 
 
 
 
 
Экспазіцыя працуе да 8 лістапада 2015 г.

2017: Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты