падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрылася выстаўка «Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча»

 
20 кастрычніка 2015 г. а 17-ай гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбылося адкрыццё выстаўкі «Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча «Віткацы» (1885–1939)». Праект падрыхтаваны Польскім Інстытутам у Мінску, 2015 год абвешчаны Сенатам Польшчы годам Віткевічаў. Выстаўка праходзіць ў рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску.
 
 
Выставу адкрывалі кіраўнік аддзела выстаў Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Вольга Рыбчынская, в.а. дырэктара Польскага Інстытута Томаш Адамскі, фатограф Юрый Васільеў, а таксама куратар фатаграфічных праектаў Катажына Сагатоўска.
 
 
 
Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча, аднаго з самых важных польскіх мастакоў і пісьменнікаў XX стагоддзя, выклікаюць натуральную цікавасць. Дзіўна, што гэтыя творы мастацтва былі створаны каля падножжа Татраў у невялікай гуральскай вёсачцы, якой на мяжы XIX і XX стагоддзяў было Закапанэ. Даследчыкі творчасці Станіслава Ігнацыя Віткевіча адзначаюць не толькі прыроджаныя здольнасці мастака, але і ролю яго бацькі Станіслава Віткевіча, жывапісца і крытыка, у стварэнні адпаведных умоў, у якіх выявіліся таленты і сфармавалася асоба будучага Віткацы.
 
 
Фатаграфіі самі па сабе з’яўляюцца ўражлівым і спецыфічным «тэкстам», які нясе шмат інфармацыі. Выстава прадстаўляе самыя лепшыя з захаваных фотаздымкаў Віткацыя, створаныя ім у першыя 30 гадоў жыцця, да смерці бацькі, а таксама фатаграфіі перыяду міжваеннага дваццацігоддзя, калі Віткевіч ствараў свае асноўныя літаратурныя, драматургічныя, філасофскія і жывапісныя творы. З пункту гледжання фармальных рашэнняў яны наватарскія, яны апярэджваюць час, у які былі створаны, ды і проста прывабныя для гледача на фоне «моды на фатаграфіі».
 
Перад адкрыццём выставы ў канферэнц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбылася лекцыя Катажыны Сагатоўскай, прысвечаная жыццю і творчасці Ігнацыя Віткевіча.
 
 


Станіслаў Ігнацы Віткевіч
Сын мастака, пісьменніка, мастацкага крытыка Станіслава Віткевіча (1851—1915). Атрымаў хатнюю адукацыю ў бацькоўскім маёнтку ў Закапанэ, вырас у коле артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў. Разам з Браніславам Маліноўскім як фатограф удзельнічаў ў этнаграфічнай экспедыціі ў Акеанію (1914). Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне як расійскі падданны, быў у Санкт-Пецярбурзе пад час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Убачанае ў гэтыя катастрафічныя гады ў рашучай ступені вызначыла матэрыял, сюжэтыку, аўтарскую пазіцыю ў творах Віткевіча.
У 1925 узял мянушку Witkacy (Віткацы, транскрыбіруецца таксама як Віткацый), жорстка пераглядзеў зробленае ім раней як у славеснасці, гэтак і ў жывапісу. Палтара дзясятка гадоў, якія сталіся апошнімі, былі для Віткевіча часам надзвычайнага творчага ўздыму. Разам з Бруна Шульцам і Вітольдам Гамбровічам Віткацый вызначыў пярэдні край мастацка-літаратурных пошукаў у Польшчы міжваеннага дваццацігоддзя.

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты