падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрыўся «Месяц польскай літаратуры»

Учора, 29 кастрычніка, у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбылося ўрачыстае адкрыццё чарговага цыклу мерапрыемстваў пад назвай “Месяц польскай літаратуры”. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства нязменна выступаюць Польскі Інстытут у Мінску, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Мінску і Літаратурны дом “ЛогвінаЎ”. Як заўсёды, мерапрыемствы “Месяца” маюць разнапланавы характар – гэта і чыста літаратурныя сустрэчы, і тэатральныя пастаноўкі, і канцэрты, і мастацкія выставы.
 
 
 
Анатоль Таран
 
Адкрывалі “Месяц польскай літаратуры” Выконваючы абавязкі Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, Другі сакратар па пытаннях публічнай і культурнай дыпламатыі Амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску Эльжбета Інеўска, арт-дырэктар кнігарні “логвінаЎ” Павал Касцюкевіч. У якасці вядоўцы выступіў Андрэй Хадановіч, а баяніст Анатоль Таран цудоўнай музыкай аздобіў вечарыну.
 
 
Андрэй Хадановіч, Анатоль Таран
 
На жаль, галоўная гераіня вечара – выбітная польская паэтка Эва Ліпска, кніга вершаў якой у перакладзе Андрэя Хадановіча на беларускую мову прэзентавалася на адкрыцці, не змагла прыехаць у Мінск, але яна даслала цёплыя словы і прывітанні: “Дарагія сябры, на жаль, стан здароўя не дазваляе мне да ВАС прыехаць сёлета. Але я ўпэўненая, што гэта адбудзецца праз некалькі месяцаў. Я вельмі цаню выданне маёй кнігі на Беларусі. Дзякую майму Перакладчыку, Выдаўцу і Ўсім Чытачам, якія захочуць гэту кнігу прачытаць. З сардэчнымі сяброўскімі пажаданнямі, эва ліпска”. Як заўважыў вядоўца, спадарыня Ліпска сціпла напісала сваё імя з малых літар.
 
Томаш Адамскі
 
Эльжбета Інеўска
 
Павал Касцюкевіч
 
Падчас прэзентацыі вершы Эвы Ліпскай прагучалі ў арыгінале – начытаныя самой аўтаркай, і ў перакладзе на беларускую мову ў выкананні перакладчыка. Таксама перакладчыца польскай літаратуры Марына Казлоўская падзялілася сваім стаўленнем да творчасці і асобы Эвы Ліпскай.
 
Андрэй Хадановіч, Марына Казлоўская
 
Завяршылася прэзентацыя джазавымі імправізацыямі лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў баяніста Анатоля Тарана.
 

Такім чынам, “Месяц польскай літаратуры” пачаўся, і наперадзе яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў: прэзентацыя перакладу комікса Томаша Самойліка “Бортнік Ігнат і скарб пушчы” з удзелам аўтара, прэзентацыя дэтэктыва Збігнева Мілашэўскага “Зерне праўды”, выстава маладой польскай ілюстрацыі.


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты