падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прэзентацыя комікса «Бортнік Ігнат і скарб пушчы»

5 лістапада ў Галерэі сучаснага выяўленчага мастацтва “Ў” адбылася чарговая імпрэза з цыклу “Месяц польскай літаратуры” “Пачытай мне комікс!”. Было прэзентавана беларускамоўнае выданне комікса польскага аўтара Томаша Самойліка “Бортнік Ігнат і скарб пушчы” з удзелам аўтара, Змітра Вішнёва і Паўла Адамяка - беларускага і польскага выдаўцоў , а таксама аўтара першага беларускага комікса Адама Глобуса. Вяла імпрэзу арт-крытык, рэдактарка альманаха "pARTisan" Таццяна Арцімовіч, дапамагала з перакладам польскіх удзельнікаў Марыя Пушкіна.
 
 
Прадстаўнік польскага выдавецтва коміксаў “Centrala” Павал Адамяк расказаў пра дзейнасць выдавецтва, пра сітуацыю на рынку комікса ў Польшчы.
 
Павел Адамяк
 
 
Аўтар комікса Томаш Самойлік распавёў, што з самага дзяцінства хацей пісаць коміксы, але яго ўпэўнілі, што гэта не самы лепшы выбар, і ён стаў навукоўцам. Аднак калі ў яго нарадзілася дачка, а пазней і сын, узнікла праблема, звязаная з адсутнасцю добрых, цікавых кніг для дзяцей. І тады ён вырашыў паспрабаваць запоўніць гэтую нішу. Так пачалі з’яўляцца яго кнігі, у якіх свае навуковыя веды ён перадае дзецям у вельмі даступнай і цікавай форме.
 
Злева направа: Зміцер Вішнёў, Таццяна Арцімовіч, Марыя Пушкіна, Томаш Самойлік, Адам Глобус

У прэзентаваным коміксе “Бортнік Ігнат і скарб пушчы” дзеянні разгортваюцца вакол трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Разам са знікненнем дзяржавы пад пагрозай аказаліся пушчы, што трапілі пад уладу расійскай імперыі, у тым ліку - Белавежская. Герой комікса, бортнік Ігнат, жыве ў старой часцы пушчы і займаецца дзікімі пчоламі. Даведаўшыся пра планаваную вырубку і знішчэнне пушчы, Ігнат уступае ў змаганне за свой дом. Авантурная фабула комікса спалучае гістарычныя элементы з вымысленнымі. Комікс напісаны простай моваю. Насычаны гумарам, аздоблены яркімі ілюстрацыямі і каларытнымі персанажамі. А тая акалічнасць, што дзеянне разгортваецца на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы, і Ўкраіны робіць яго прывабным не толькі для польскіх чытачоў, і не толькі для дзетак.

Паміж удзельнікамі прэзентацыі адбылася дыскусія на тэму папулярнасці комікса ў Польшчы і Беларусі, магчымасцяў і перспектыў развіцця гэтага жанру.
 
 
 
 
 
 
Працягнецца “Месяц польскай літаратуры” 18 лістапада ва “Ў-бары” тэатралізаванай прэзентацыяй дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага “Зерне праўды”.
 
Фота: Польскі Інстытут у Мінску
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты