падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрыццё выставы «ГЕТ У АРЫГІНАЛЕ»

10 лістапада 2015 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі плакатаў вядомага польскага мастака Яўгеніуша Гета Станкевіча (1942 - 2011) «ГЕТ У АРЫГІНАЛЕ».

Выставу адкрывалі в.а. Дырэктара Польскага Інстытута Томаш Адамскі, Старшыня Беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сітніца, Старшыня Беларускага Саюза дызайнераў Зміцер Сурскі, Дырэктар Ашмянскага музея Анастасія Навіцкая, куратар выставы Вера Ягоўдзік і Кіраўнік дома Медзіярытніка ва Вроцлаве, сябра Яўгеніуша Гета Станкевіча Марэк Станілевіч.

Плакаты Яўгеніуша Гета Станкевіча, якія паказаны на выстаўцы, паходзяць са збораў Музея Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Вроцлаве, а таксама з калекцыі Доміка Медзярытніка. Яны настолькі яркiя i самадастатковыя, што не патрабуюць каментарыяў, подпісаў. Безумоўна, гэта толькі выбарка з каласальнай спадчыны Майстра плаката.

Як кажа куратар выстаўкі з польскага боку Марэк Станелевіч, Яўгеніуш Гет Станкевіч быў і надалей застаецца важнай асобай для ідэнтычнасці горада Вроцлава, Еўрапейскай сталіцы культуры 2016 года. Менавіта тут ён стварыў свае найважнейшыя творы, жывучы ў сярэдневечным доміку на ўскрайку Рынкавай плошчы, які наймаў у горада за адзін грош у год. У Вроцлаве, у Акадэміі выяўленчых мастастацтваў, ён кіраваў майстэрняй станковай графікі, пазней – графічнага праектавання, і ўрэшце – аўтарскай майстэрняй прафесійнага малюнка. Выдатны педагог і вялікі мастак, выбітны графік, асоба, паўсюдна вядомая і паважаная, але, адначасова, спрэчная.

 
 
 
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты