падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Рэтраспектыва фільмаў К.Краўзэ ў Магілёве

12 лістапада ў кінатэатры «Радзіма» ў Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё рэтраспектывы фільмаў Кшыштафа Краўзэ і кніжная выстава, прысвечаная польскаму кіно. Упершыню ў Магілёве ў кінатэатры «Радзіма» будуць паказаны 4 фільмы аднаго з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно Кшыштафа Краўзэ.
 
 

Кшыштаф Краўзэ (22.04.1953-24.12.2014) - рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Адзін з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно, лаўрэат шматлікіх узнагарод на польскіх і міжнародных фестывалях за фільмы «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша». Кшыштаф Краўзэ здымае выключна моцнае, эмацыянальнае кіно, якое ўрываецца ў падсвядомасць, уцягвае ў сябе без астатку, кіно, што не дазваляе ў адносінах да сябе лёгкай цэнзуры гледача. Жыхары Магілёва змогуць пазнаёміцца з фільмамі «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша». Дзякуючы ўдзелу Абласной бібліятэкі, у рамках мерапрыемства гледачы маглі пазнаёміцца з выданнямі пра польскае кіно і польскіх актораў.

Рэтраспектыву адкрывалі Часовы Павераны ў Справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Ірына Белякова, каардынатары праектаў Польскага Інстытута ў Мінску Ігар Блінкоў і Аляксандр Гарадзецкі.
 
 
Міхал Хабрас
 
Рэтраспектыва прадоўжыцца да 15 лістапада 2015 года.
 
Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.
 

Падрабязная інфармацыя


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты